Вторник, 23 октября 2018

22 сентября в Пружанах пройдет благотворительный забег в поддержку детей-сирот

1 191

Да ўвагі аматараў спорту!
22 верасня ў горадзе Пружаны пройдзе сямейны дабрачынны забег «Бягучыя сэрцы»
ў падтрымку дзяцей-сірот Пружанскага раёна.
Арганізуе забег Пружанскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Мухавец» пры падтрымцы Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, РК ГА «БРСМ», РК РГА «Белая русь», РК прафсаюза работнікаў АПК, ІП А.А.Магільнага.
У забегу могуць браць удзел усе жадаючыя (незалежна ад узросту і фізічнай падрыхтоўкі, якія гатовы аказаць дапамогу ў зборы сродкаў для дзяцей-сірот.
Праграма забегу:
10.00-10.45 — рэгістрацыя і выдача нагрудных нумароў;
10.45 — адкрыццё забегу;
11.00 — старт 400 метраў (дзеці 5-7 гадоў);
11.15 — старт 800 метраў (дзеці 8-11 гадоў);
11.40 — агульны старт на 2,5 кіламетра;
12.15 — агульны старт на 5 кіламетраў;
13.00 — узнагароджанне прызёраў.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў, старт і фініш адбудуцца ў гарадскім парку на пляцоўцы каля палацыка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *