Воскресенье, 21 июля 2019

Пружанское РАЙПО заняло третье место за организацию обслуживания населения на празднике «Дожинки-2018»

481

Падведзены вынікі штогадовага абласнога конкурсу-агляду на лепшую арганізацыю па гандлёвым абслугоўванні насельніцтва на абласным свяце «Дажынкі-2018», што прайшло ў г.Высокае.
Сярод гандлёвых прадпрыемстваў трэцяе месца было прысуджана пружанскім кааператарам, якія на кірмашы ўстанавілі дзве палаткі, аформленыя ў выглядзе кафэ і ў беларускім дызайне, прапануючы пакупнікам прамысловую і харчовую прадукцыю. Таксама райспажыўтаварыства прыцягнула на дапамогу і раённыя самадзейныя калектывы.
Акрамя таго, Пружанскае спажывецкае таварыства было адзначана двума спецыяльнымі дыпломамі — «За высокую культуру гандлёвага абслугоўвання» і «За крэатыўны падыход у афармленні гандлёвых радоў».
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *