Среда, 19 сентября 2018

У Беларусі з’явілася карта дыялектаў, у якую трапіў і Пружанскі раён

195

У пачатку верасня на прасторах інтэрнэту з’явіўся ўнікальны для Беларусі праект — карта дыялектаў. На карту нанесены аўдыязапісы гаворак карэннага насельніцтва многіх беларускіх вёсак і гарадоў, а таксама сумежных з Беларуссю тэрыторый. Інфармацыя, якую прапануе карта, дазваляе даведацца пра тое, наколькі далёка нашы дыялекты распаўсюджваюцца і чым яны падобныя або, наадварот, адрозніваюцца адзін ад аднаго. Дарэчы, зараз на карце можна знайсці і запісы гаворак з вёсак Шані, Шчарбы, Стойлы, Залессе, Лыскава, а таксама гарадскіх пасёлкаў Шарашэва і Ружаны.
Запаўняць карту “Dialects” стваральнікі пачалі з Берасцейшчыны. Але, як самі паведамляюць на сайце праекта dialects.natatnik.by, без дапамогі неабыякавых людзей давесці пачатае да завяршэння наўрад ці ўдасца.
Дзяніс Трацюк.

Один комментарий

  • Асталавіста

    Было б дзіўна, калі б на мапу Беларусі не папала Пружаншчына!))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *