Воскресенье, 18 ноября 2018

Рэцэпты на Біс: незвычайны пірог

276

Рэцэпт ад метадыста Палаца культуры Арыны Ро.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
Яйка — 1 шт.,
цукар — 3/4 шклянкі,
сметанковае масла або маргарын — 100 г,
какава — 1 ч.л.,
сода — 1/2 ч.л.,
мука — 2 шклянкі,
кефір —1 шклянка,
аўсяныя шматкі (хлопья) (браць толькі тыя, якія трэба варыць!) — 1 шклянка,
разынкі, арэхі.

ПРЫГАТАВАННЕ
Уключыць духавую шафу на разагрэў. У гэты час замясіць цеста. Яйка расцерці з цукрам, дадаць растопленае масла, добра перамяшаць, дадаць соду і какаву, усыпаць арэхі і загадзя замочаныя разынкі. Дадаць муку, перамяшаць. Атрымаецца вельмі густа, але не палохайцеся. Далей трэба ўліць кефір, яшчэ раз перамяшаць і дадаць аўсяныя шматкі. Форму для запякання заслаць фольгай і выкласці цеста. Каля 40 мінут выпякаць пры тэмпературы 220-240 градусаў.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *