Суббота, 31 октября 2020

Добро пожаловать на www.budni.by

1 368

Каб задавальняць патрэбы чытача, газета павінна ісці ў нагу з часам. Прызнаемся, крышку прыпазніліся, але, тым не менш, сёння мы рады вітаць вас на нашым сайце.

“Раёнка” ў інтэрнэце – гэта магчымасць быць у курсе ўсіх мясцовых навін, нават калі вы знаходзіцеся за межамі раёна. На сайце мы прапануем вам высокі ўзровень інтэрактыўнасці: галасуйце, абмяркоўвайце, каменціруйце, дзяліцеся ўражаннямі, спрачайцеся. Дарэчы, усе змястоўныя каментарыі знойдуць месца і на старонках газеты. Зразумела, здымкі на сайце каляровыя, фотагалерэя будзе рэгулярна папаўняцца – знайдзіце сябе на www.budni.by! У хуткім часе мы вынясем на інтэрнэт-старонку і конкурс дзіцячых фотаздымкаў “Ад 2 да 5”, тым самым дамо нашым наведвальнікам магчымасць выбраць аднаго з пераможцаў.

Кожны дзень, у любы час сутак, з нашага сайта вы можаце даведацца пра галоўныя падзеі ў краіне і ў свеце, паглядзець прагноз надвор’я і прачытаць свежыя анекдоты. Таксама на сайце вы знойдзеце шмат карысных спасылак на інтэрнэт-рэсурсы раёна і вобласці.

І яшчэ: аб галоўных падзеях у раёне зможаце даведацца і з радыёперадач, якія вы знойдзеце ў рубрыцы “Пружанскае радыё”. Акрамя таго, на сайце заўсёды можна паглядзець цікавы відэаролік.

Хочацца папярэдзіць, што пры ўсіх магчымасцях, якія дае інтэрнэт, наш падпісчык па-ранейшаму застаецца ў выйгрышы. Не ўсе матэрыялы газеты будуць змяшчацца на сайце, да таго ж, вы не знойдзеце там прыватных аб’яў, віншаванняў, ТВ-праграмы. Сістэма дысконтных скідак, якая ўжо набыла папулярнасць, таксама працуе толькі для падпісчыкаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *