Воскресенье, 18 ноября 2018

Третий раз Пружанский районный отдел СК признается лучшим в стране

567

Па выніках работы за мінулы год Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь сярод аддзелаў сваёй катэгорыі стаў лепшым у краіне. Да слова, пераходны кубак за першае месца калектыў атрымлівае ўжо трэці раз.
Начальнік РАСК Наталія Гурская апелюе лічбамі і фактамі:
— Калектыў плённа працуе і сёлета: за восем месяцаў бягучага года перададзена пракурору для накіравання ў суд 98 крымінальных спраў у дачыненні да 111 абвінавачваемых, яшчэ па 24 справах вытворчасць спынена па розных падставах. Пры гэтым па 106 крымінальных справах рашэнне прынята ў тэрмін да месяца: гэта сведчыць пра высокую аператыўнасць расследавання. У ходзе папярэдняга расследавання было кампенсавана больш за 33 тысячы рублёў, што складае каля 96% ад агульнай сумы нанесенага ўрону.
Свой пасільны ўклад у агульную справу робіць кожны з членаў калектыву аддзела. У тым ліку — старшы следчы Алег Міклашэвіч. Добрае веданне крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства дазваляе яму не проста ўмела прымяняць гэтыя нормы на практыцы, але і паказваць высокую эфектыўнасць сваёй дзейнасці.
Алег Аляксандравіч служыць у органах унутраных спраў з 2004 года, у раённым аддзеле Следчага камітэта — з 2012-га — з дня стварэння службы. Справа, якую абраў сабе старшы следчы, не з самых лёгкіх: служба патрабуе не проста добрасумленнасці, пастаяннага павышэння свайго прафесійнага ўзроўню, але і іншы раз асабістага часу. Толькі на рахунку Алега Міклашэвіча штогод ад 25 да 50 узбуджаных ім спраў, накіраваных у суд, без уліку раскрытых і прыпыненых.
Дзякуючы сваім прафесійным якасцям, умеламу валоданню тактыкай і методыкай расследавання крымінальных спраў і правядзення следчых дзеянняў, Алег Міклашэвіч па выніках работы за мінулы год стаў адным з лепшых следчых Брэстчыны. Дагэтуль старшы следчы з Пружан быў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *