Воскресенье, 18 ноября 2018

Рэцэпты на Біс: мяккая ялавічына «Прасцей не бывае»

305

Рэцэпт ад настаўніцы хіміі Наталлі Шаршуновіч.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
ялавічына — 1 кг,
масла сметанковае — 140 г (не спрэд),
гарчыца — 1-2 ст.л.,
соль, перац, лаўровы ліст, перац гарошкам.

ПРЫГАТАВАННЕ
Мяса нарэзаць кавалачкамі. Скласці яго ў каструлю, пасаліць, паперчыць, дадаць сметанковае масла. Накрыць накрыўкай, паставіць на невялікі агонь і тушыць, зрэдку памешваючы, на працягу 1-1,5 гадзін. Пры неабходнасці дадаць крышачку вады (за кошт сметанковага масла і мяснога соку ўтворыцца досыць шмат вадкасці). Пасля гэтага дадаць да мяса гарчыцу, лаўровы ліст і перац гарошкам, усё змяшаць і тушыць яшчэ мінут 30-40.
Даць мясу настаяцца 15 мінут.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *