Среда, 19 сентября 2018

После ДТП пешеход направлен на лечение в Могилевцы

757

Пятага верасня пасля 16.00 ДТЗ з удзелам пешахода здарылася на ўчастку дарогі па вуліцы Макаранкі: 57-гадовы жыхар Сухопаля, які кіраваў аўтамабілем «Фіят Марэа», наехаў на мужчыну.
Як высветлілася, 34-гадовы жыхар Слабудкі наўмысна кінуўся пад колы машыны. Адметна, што пешаход знаходзіўся ў цвярозым стане. Нягледзячы на тое, што пасля сутыкнення з пешаходам на аўто засталіся механічныя пашкоджанні, пацярпелы атрымаў толькі невялікія раны і сінякі. А вось пасажырцы «Фіята» з-за атрыманага шоку спатрэбілася дапамога медыкаў.
Пасля высвятлення падрабязнасцей аб дарожна-транспартным здарэнні пешаход быў накіраваны на лячэнне ў Магілявецкую абласную псіхіятрычную бальніцу.
Сяргей Мышкевіч, старшы інспектар ДПС АДАІ.

Фота ўзята з пабліка https://vk.com/pruzany

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *