Среда, 19 сентября 2018

Могут ли правоохранители остановить машину или пешехода для досмотра личных вещей? Отвечает юрист

374

Іншы раз у крымінальнай зводцы праходзіць інфармацыя пра тое, што супрацоўнікамі праваахоўных органаў да адказнасці быў прыцягнуты той ці іншы кіроўца за тое, што перавозіў у аўтамабілі (а іншы раз проста пешаход ці веласіпедыст меў пры сабе) пэўную колькасць самагонкі. Мяне цікавіць, а ці могуць праваахоўнікі спыніць машыну і проста так «абшманаць» яе альбо затрымаць на вуліцы чалавека для дагляду асабістых рэчаў? Магчыма, тую бутэльку пушчанскага напою я купіў у Нацыянальным парку, дзе ёсць легалізаванае месца самагонаварэння і адпаведна дазволена ім гандляваць?
Пытанне каментуе загадчыца юрыдычнай кансультацыі Пружанскага раёна Алеся Мацаюк.
— Перавозіць ці пераносіць, захоўваць немаркіраваны алкаголь у нас, сапраўды, забараняе заканадаўства — азнаёмцеся з пунктамі артыкула 12.27 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Можна быць прыцягнутым да адказнасці і за выраб і набыццё самагону (артыкул 12.43). Але ёсць выключэнні. У прыватнасці, калі самагон набыты ва ўстанове, якая мае адпаведную ліцэнзію, напрыклад, у НП «Белавежская пушча». Пры пакупцы вам дадуць чэк, з дапамогай якога і можна пацвердзіць, што вы не зрабілі нічога супрацьзаконнага.
Што тычыцца агляду аўтамабіля. Так, з аднаго боку, згодна з Правіламі дарожнага руху, у абавязкі вадзіцеля не ўваходзіць прад‘яўленне транспартнага сродку для агляду. А з другога боку, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях дае падставу для праваахоўнікаў праводзіць агляд пры наяўнасці падазрэнняў у дачыненні кіроўцы. Проста як вадзіцель, так і пешаход ці веласіпедыст маюць права ведаць, чым гэта выклікана.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *