Вторник, 29 сентября 2020

Рэцэпты на Біс: запечаны рулет з лаваша

572

Рэцэпт ад гандлёвага прадстаўніка ТАА «Вітрум» Карыны Мельнік.
— Прачытала цікавы рэцэпт з лаваша і вырашыла падзяліцца сваім.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
тонкі лаваш,
перац,
памідоры,
агуркі (свежыя і марынаваныя),
зеляніна,
курыныя грудкі,
вяндліна,
каўбасны сыр,
маянэз,
яйка.

ПРЫГАТАВАННЕ:
Вельмі смачна і хутка! Начынка можа быць любая. Прапаную вам такі варыянт: агародніна (перац, памідоры, агуркі), зеляніна, марынаваныя агуркі, адварныя курыныя грудкі, вяндліна, каўбасны сыр і маянэз. Усё дробна парэзаць, змяшаць з маянэзам, выкласці на лаваш і згарнуць рулетам. Рулеты змазаць яйкам і выпякаць у духоўцы 20-25 мінут пры тэмпературы 170 градусаў.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *