Пятница, 25 сентября 2020

Коллектив зеленхоза из Пружан стал абсолютным победителем областного конкурса

947

Каторы год запар калектыў Пружанскага КУВП «Камунальнік» становіцца пераможцам абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства сярод работнікаў зялёнай гаспадаркі. І сёлетні не стаў выключэннем.
Конкурс «Кветкавая фантазія» ладзіцца не першы год. Звычайна месцам яго правядзення становіцца горад, які рыхтуецца прымаць абласныя Дажынкі. Сёлета канкурсантаў прымала Высокае, дзе сабраліся калектывы зелянгасаў 19 прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ Брэстчыны.
Тэму задаў Год малой радзімы: менавіта ён стаў лейтматывам кветкавых кампазіцый, якія стваралі ўдзельнікі. Да слова, рыхтавацца да ўвасаблення сваіх ідэй работнікі зялёнай гаспадаркі пачынаюць яшчэ ранняй вясной: высаджваюць расаду, робяць дэкаратыўныя нарыхтоўкі.
«Мы сваю работу назвалі «Дзяцінства. Стадыён. Гульня!», — расказвае майстар участка зелянгас Пружанскага КУВП «Камунальнік» Марыя Кандарэвіч. — Яна ўяўляе сабой момант гульні ў футбол. Для стварэння гэтай работы аднаго толькі пасадачнага матэрыялу пайшло каля 5000 гаршкоў. Гэта і аксаміткі, і сальвіі, і львіны зеў… Зрабілі і драўляных футбалістаў». У выніку арыгінальная клумба ад пружанскіх азеляняльнікаў заняла больш за 22 квадратныя метры.
Арганізатары конкурсу ацанілі і практычныя навыкі нашых кветкаводаў, дызайнерскі густ, падбор пасадачнага матэрыялу, прымяненне малых архітэктурных формаў і эстэтычнае афармленне кампазіцыі: у сваёй групе калектыў зелянгаса з Пружан быў аб’яўлены абсалютным пераможцам. Акрамя прызнання сваіх прафесійных здольнасцей, пераможцы атрымалі дыплом І ступені і грашовы прыз.
Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *