31 жніўня 2018 г. праз г.п. Ружаны пройдзе маршрут XXV-й навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства.
У праграме: урачыстая сустрэча экспедыцыі каля Ружанскага палацавага комплекса роду Сапегаў, Хрэсны ход да Свята-Петра-Паўлаўскай царквы, малебен, высаджванне Саду Малітвы, сустрэчы ў цэнтры культуры і вольнага часу, гарпасялковай бібліятэцы, плошчы каля царквы.
У экспедыцыі прымаюць удзел вядомыя дзеячы беларускай культуры і навукі, журналісты, святары і інш.
Пачатак у 15.50. Запрашаюцца усе жадаючыя.