Понедельник, 28 сентября 2020

Открыты сезоны сбора клюквы и охоты на лося и оленя

414

24 жніўня на Брэстчыне пачаўся сезон збору журавін.
Збіраць ягаду можна толькі дазволенымі спосабамі: разнастайныя механічныя прыстасаванні выкарыстоўваць забараняецца. Акрамя таго, колькасць непаспелых ягад у сабранай масе не павінна складаць больш за пяць працэнтаў.
За парушэнне правілаў нарыхтоўкі дзікарослых ягад прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: штраф для фізічнай асобы — да 20 базавых велічынь, для індывідуальнага прадпрымальніка — да 100.
Да слова, брусніцы ў нашым рэгіёне сёлета дазволена было збіраць з 8 жніўня. Варта адзначыць, у папярэднія гады гэты тэрмін пачынаўся пазней.

З 20 жніўня дазволена паляванне на дарослых самцоў лася, аленяў высакароднага і плямістага, лань. Селекцыйныя жывёлы гэтых відаў можна браць пад прыцэл любога полу і ўзросту.
Дазволеныя спосабы палявання — з засады і з падыходу. Акрамя наразной і гладкаствольнай паляўнічай зброі, можна выкарыстоўваць лукі і арбалеты.
Нагадаем, што па 30 верасня працягваецца паляванне на казулю, сезон якога адкрыўся яшчэ 15 мая.
Як нагадаў спецыяліст абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Ігар Рогаль, паляўнічы павінен мець пасведчанне на права палявання, дазвол на захоўванне і нашэнне зброі, пуцёўку і дазвол на здабычу жывёлы, а таксама строга выконваць правілы палявання. Парушэнне гэтых і іншых патрабаванняў можа пацягнуць за сабой як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасць. Напрыклад, парушэнне правілаў бяспекі падчас палявання можа абысціся ў суму да 40 базавых велічынь, а незаконная транспарціроўка альбо разбіранне дзікіх жывёл пагражае нават пазбаўленнем волі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *