Среда, 25 ноября 2020

Состоялась традиционная конференция педагогических работников Пружанского района

1 230

22 жніўня адбылася канферэнцыя педагагічных работнікаў Пружаншчыны «Развіццё сістэмы адукацыі раёна: ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку».
Як і заўсёды, на жнівеньскай нарадзе былі падведзены вынікі мінулага навучальнага года і вылучаны прыярытэтныя накірункі на год будучы.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел: М.М. Крэйдзіч, старшыня райвыканкама, Р.В. Супрыновіч, намеснік старшыні райвыканкама, І.В. Сачэўка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Л.Г. Казарэз, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы. Таксама на нараду былі запрошаны педагогі, прадстаўнікі адміністрацый школ, устаноў дашкольнай адукацыі і дадатковай адукацыі.


Аналіз сітуацыі, якая на дадзены момант склалася ў галіне адукацыі раёна, зрабіла ў сваім дакладзе на пачатку канферэнцыі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама І. А. Казарэз. Загадчыца ясляў-сада №10 Ж.А. Калымага расказала аб сацыяльных прыярытэтах і актуальных праблемах у сістэме дашкольнай адукацыі. Дырэктар СШ №5 І.А.Каробка выказаўся на тэму «Сістэмны падыход да забеспячэння стабільнага і ўстойлівага развіцця ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі». Аб арганізацыі профільнага навучання ў кантэксце кампетэнтнага падыходу расказала Н.У.Смірнова, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Хараўской СШ А.А. Фядотава ў сваім выступленні засяродзіла ўвагу на рэсурсным падыходзе да развіцця сучаснай выхаваўчай прасторы школы.
Г. Д. Зуй, настаўніца абслугоўваючай працы СШ №3, першая ў 2018 годзе ў раёне паспяхова прайшла атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» і падзялілася атрыманым вопытам з калегамі.
Падчас жнівеньскай нарады старшыня райвыканкама М.М. Крэйдзіч падняўся на сцэну не толькі для таго, каб павітаць прысутных і павіншаваць з хуткім пачаткам новага навучальнага года, але і каб уручыць узнагароды. Граматы райвыканкама атрымалі Т.С. Ляўчук, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства гімназіі, Н.У. Талстуха, намеснік дырэктара раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Падзячным пісьмом адзначана Т.У. Васілінчык, намеснік загадчыка ясляў-сада №1.
У гэты дзень, дарэчы, узнагароды атрымалі не толькі настаўнікі, але і шматдзетныя маці. Падчас мерапрыемства ордэн маці быў уручаны Т.І. Макарэвіч, работніцы Ружанскай СШ, і С.П. Кавальчук, жывёлаводу ААТ «Шані-аграпрадукт».
Сёлетнія юбіляры — дырэктар СШ №5 І.А. Каробка і дырэктар СШ №3 А.М. Кунінец атрымалі ўзнагароды з рук старшыні райвыканкама.
Граматамі Міністэрства адукацыі былі ўзнагароджаны А. І. Бажко, настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ №3, і Н.П. Красевіч, дырэктар раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Многія пружанскія настаўнікі былі адзначаны Граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, Ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі райвыканкама і раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Пажадаў поспехаў у прафесійнай дзейнасці 26 маладым спецыялістам, якія сёлета пачнуць работу ў нашым раёне, дырэктар гімназіі А.К. Момлік.
Напрыканцы нарады былі агучаны вынікі круглагадовай раённай спартакіяды сярод работнікаў адукацыі. Пераходным кубкам, дыпломам аддзела па адукацыі, раённага камітэта прафсаюза і грашовай прэміяй за першае месца была ўзнагароджана каманда СШ №3.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Один комментарий

  • Прапор

    Кто знает, когда линейки в школах?

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *