Пятница, 29 марта 2024

Рэцэпты на Біс: пельмені з лаваша

772

Рэцэпт ад прадаўца магазіна «Ажур» Веранікі Аржанавай.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
лаваш — 2 лісты,
фарш — 450 г,
яйка — 1 шт.,
малако — 1/3 шклянкі,
цыбуля — 1 шт.,
морква вялікая — 1 шт.,
таматная паста — 1 ст.л.,
смятана — 150 мл,
соль і спецыі.

ПРЫГАТАВАННЕ
На ліст лаваша выкласці частку фаршу, звярнуць рулетам. Пакінуць рулеты, каб лаваш прамокнуў. Тое ж зрабіць з другім лістом. У гэты час трэба абсмажыць цыбулю. Калі яна будзе гатова, дадаць цёртую моркву. Пратушыць 15 мінут. Калі зажарка будзе гатова, нарэзаць рулеты кавалачкамі ў 3 см і выкласці зрэзам уніз на патэльню з агароднінай. Астатнія інгрэдыенты змяшаць, атрыманым соусам заліць страву і пакінуць тушыцца 40 мінут. Найлепш падаваць пельмені са свежай зелянінай.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *