Воскресенье, 27 сентября 2020

Герань на балконе на радость себе и прохожим

505

Балкон кватэры шматпавярховага жылога дома ў Новых Засімавічах, дзе жывуць Вольга Дзмітрыеўна і Аляксей Аляксеевіч Талашкевічы, адразу кідаецца ў вочы прахожых: з вясны да позняй восені тут квітнеюць герані.
— Раней вырошчвалі на балконе петуніі, але яны хутка адцвітаюць, — гаворыць Вольга Дзмітрыеўна.
У свой час сям’і вайскоўцаў Талашкевічаў давялося паездзіць па свеце. Аляксей Аляксеевіч пачынаў службу ў вайсковай часці, якая размяшчалася ў Засімавічах, потым служыў у Германіі і Літве. У 1993 годзе сям’я зноў вярнулася на месца першай службы.
Цяпер Аляксей Аляксеевіч і Вольга Дзмітрыеўна знахо-дзяцца на заслужаным адпачынку, але склаўшы рукі не сядзяць і вядуць актыўны лад жыцця. Вось і ў гэтыя жнівеньскія дні Аляксей Аляксеевіч дапамагае ўбіраць яблыкі ў пладовым садзе ААТ «Жураўлінае». Вольга Дзмітрыеўна займаецца агароднымі справамі на зямельным участку, размешчаным непадалёку ад дома.
На здымку: В.Д.Талашкевіч на балконе сваёй кватэры.
Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *