Вторник, 22 сентября 2020

Антибиотики, подружка и собака. Мы спросили у детей на улицах Пружан, что им понадобилось бы на необитаемом острове

595

Наша жыццё часта выпрабоўвае людзей на трываласць. Так
было і ў часы Даніэля Дэфо, калі апантаныя смельчакі ўслед за Рабінзонам Круза годна сустракалі выклікі лёсу. Так можа здарыцца і ў наш час. Ці былі б здольныя нашы дзеці выжываць у складаных сітуацыях і якія тры незаменныя рэчы яны ўзялі б з сабой на бязлюдны востраў, калі б трапілі туды? Пра гэта мы спыталі ў нашых юных пружанцаў.

Аляксандр:
— Я ўзяў бы з сабой таблеткі для абеззаражвання вады і, вядома ж, антыбіётыкі, каб застрахавацца ад небяспечных інфекцый. Рознае можа здарыцца: раптам нагу параню на скалістых схілах, ці дзікі звер пакусае, ці заражанае мяса з’ем. Не перашкодзіў бы і мінімальны запас ежы на першы час, пакуль налаўчуся арудаваць сякерай. Гэта, дарэчы, трэці прадмет, які мне спатрэбіўся б на востраве. Сякерай можна і брус на хаціну нарыхтаваць, і галля насекчы. А галоўнае — гэта добры сродак абароны, напрыклад, ад піратаў.

Максім:
— На востраве мне, безумоўна, спатрэбіцца лупа. Магчыма, запалкі, але ж яны могуць папсавацца ад вільгаці! А з дапамогай лупы я з лёгкасцю здабуду агонь. Яшчэ ўзяў бы нож, каб пачысціць рыбу ці раскалоць какосы. Ну, а трэці складнік – гэта звычайная соль, каб пасаліць ежу ці закансерваваць, напрыклад, мяса або рыбу. А яшчэ я ведаю, што салёным растворам можна абеззаражваць раны або прамываць нос, каб абараніцца ад інфекцый.

Вікторыя:
— Я ўзяла б з сабой, па-першае, сяброўку, каб не было так сумна і страшна. Па-другое, кнігу, і не абавязкова мастацкую, можна і даведачную, накшталт “Як выжыць любой цаной”. За чытаннем, дарэчы, і час хутчэй прабяжыць. А яшчэ на востраве мне спатрэбіцца нешта цёплае, што будзе саграваць, напрыклад, мамін плед.

Раман:
— Вада, палатка і сабака — вось мой набор “рабінзона”! Прэсная вада — самае неабходнае для жыцця, без яе максімум тры дні пражывеш. А на востраве не факт, што ёсць возера. Палатка — таксама важны атрыбут на першы час. Прыжывуся — можна і хатку пабудаваць. А сабака?! Гэта і лепшы сябар, і паляўнічы, і ахоўнік. Ці не так?

Ягор:
— Я на дзікі востраў узяў бы найперш мабільны тэлефон — для сувязі з блізкімі людзьмі. Яны хутка арганізуюць дапамогу, не ў часы ж Рабінзона жывём! А пакуль буду чакаць ратавальнікаў, запальніцай здабуду агонь і сагрэюся. А малатком разаб’ю какосы, наемся і спатолю смагу какосавай вадой.

Мікіта:
— Галоўным складнікам у маёй экіпіроўцы на востраве стала б любая зброя. З яе дапамогай пры правільным выкарыстанні можна і ежу здабыць, і вогнішча развесці, і, самае галоўнае, абараніцца ад дзікіх звяроў. Яшчэ мне спатрэбіцца вугаль, каб доўгі час падтрымліваць агонь. І… кацялок, каб было ў чым варыць ежу і кіпяціць ваду. Бо нават прэсная вада можа ўтойваць у сабе мноства мікробаў і небяспечных бактэрый.

Марыя:
— Я люблю добра паспаць і паесці. Таму не спраўлюся на востраве без утульнай і цёплай палаткі, без заплечніка з неабходнымі турыстычнымі прыладамі, напрыклад, мангальчыкам (вельмі ўжо люблю шашлыкі!) і… вуда. Ужо рыбы на востраве дакладна павінна хапаць. Сапсуецца вуда — буду голымі рукамі рыбу лавіць, а ўвечары смажыць яе. Ну, ва ўсякім разе, што-небудзь прыдумаю. Не прападу і выжыву любой цаной!

Думкамі цікавіліся Алена Зялевіч і Сяргей Талашкевіч (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *