Четверг, 28 марта 2024

В Пружанском районе назначен новый прокурор

1 481

У панядзелак у малой зале райвыканкама адбылося афіцыйнае прадстаўленне нядаўна назначанага пракурора Пружанскага раёна — Аляксандра Міхайлавіча Вярбіцкага.
Пракурор вобласці В.Д.Клімаў у прысутнасці свайго першага намесніка С.І.Тураўца і старшыні райвыканкама М.М.Крэйдзіча азнаёміў прысутных з загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь аб назначэнні. Назначаны пракурорам нашага раёна А.М. Вярбіцкі нарадзіўся ў 1986 годзе ў г.Камянцы. У 2008 годзе, пасля заканчэння Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, сваю працоўную дзейнасць пачаў у пракуратуры Камянецкага раёна. Там да назначэння на пасаду пракурора Пружанскага раёна прайшоў усе прыступкі кар’ернай лесвіцы, ад стажора і следчага, да намесніка пракурора. Жанаты, мае двух сыноў.
—Разлічваю, што цяпер будуць вырашаны ўсе задачы, якія ставяцца перад пракуратурай раёна, — сказаў В.Д.Клімаў. — І пракуратура стане каардынатарам у барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, якую вядуць суб‘екты прафілактыкі і праваахоўныя органы. Наогул, — падкрэсліў пракурор вобласці, — правапарадак у раёне ўтрымліваецца на належным узроўні, хаця не без праблем. На такія негатыўныя тэндэнцыі, як п’янства грамадзян, аварыйнасць на дарогах, трэба звярнуць першачарговую ўвагу і змяніць сітуацыю да лепшага.
У сваю чаргу, кіраўнік раёна М.М.Крэйдзіч пажадаў сілавым структурам і органам кіравання разам бачыць недахопы і пралікі ў рабоце і гэтак жа агулам іх вырашаць. “Толькі тады будзе станоўчы вынік, які паўплывае і на сітуацыю са злачыннасцю, і на дабрабыт людзей у цэлым”, — адзначыў Міхаіл Мікалаевіч.
Галіна Каляда, фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *