Среда, 19 сентября 2018

Іванава запрашае на Дзень беларускага пісьменства

135

Да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 1-2 верасня ў Іванаве, распрацавана разнастайная праграма.
Дзень ведаў будзе амаль цалкам прысвечаны літаратуры. Адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка», у якім прымуць удзел 12 таленавітых, творчых маладых людзей. Таксама будзе праведзены «круглы стол» з удзелам замежных і беларускіх пісьменнікаў, прадстаўнікоў пасольстваў з 15 краін свету. У раённай бібліятэцы імя Панфёрава ў гэты дзень збяруцца ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі «Іванаўскія чытанні». На гарадской плошчы будуць разгорнуты павільёны традыцыйнага фестывалю кнігі і прэсы. Жыхарам Іванава і гасцям свята ў першы дзень восені будуць прапанаваны кніжныя прэзентацыі, выставы, канцэртныя праграмы.
Афіцыйнае адкрыццё Дня беларускага пісьменства адбудзецца другога верасня ў гарадскім парку.
І ў адкрыцці, і ў вялікай вячэрняй святочнай праграме прымуць удзел зоркі беларускай эстрады.
Таксама ў рамках Дня пісьменства адбудзецца прэзентацыя экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з удзелам святароў, пісьменнікаў, прапагандыстаў духоўнай літаратуры.

Па інфармацыі сайта http://www.janow.by.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *