Среда, 19 сентября 2018

Трагедия на «бассейне»: не послушал людей и утонул

1 030

19 жніўня няшчасны выпадак здарыўся на гарадскім басейне. 52-гадовы мужчына, нягледзячы на забарону купання і заўвагі людзей, якія адпачывалі каля вадаёма ў той спякотны дзень, пайшоў купацца. Гараджанін нырнуў у ваду, але не ўсплыў.
Цела мужчыны выцягнулі на бераг відавочцы. Але ўжо ні штучнае дыханне, ні рэанімацыйныя мерапрыемствы медыкаў, якія прыехалі на месца здарэння, не дапамаглі вярнуць чалавека да жыцця.
Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, тапелец быў у нецвярозым стане.
Да слова, у гэтым купальным сезоне на Пружаншчыне гэта ўжо другая ахвяра вады. І чацвёрты год запар людзі гінуць менавіта на гарадскім басейне, дзе нельга купацца.
Раённая арганізацыя таварыства выратавання на водах у чарговы раз пераканаўча просіць тых, хто любіць адпачываць на берагах вадаёмаў: не купайцеся там, дзе гэта забаронена, і не лезьце ў ваду нецвярозымі.

Юрый АМЕЛЬЯНЧУК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *