Среда, 19 сентября 2018

Как не потеряться в лесу?

155

Штогод у Пружанскі РАУС, асабліва ў летне-асенні перыяд, паступаюць паведамленні аб знікненні людзей, якія пайшлі ў лес збіраць ягады і грыбы і заблукалі. Сёлета ў міліцыю паступіла 4 такія паведамленні. Месцазнаходжанне гэтых грамадзян, сярод якіх былі і састарэлыя людзі, было ўстаноўлена на працягу сутак.
З мэтай папярэджання такіх сітуацый рэкамендуем асобам сталага ўзросту, а таксама асобам, якія пакутуюць ад гіпертанічных хвароб, псіхічных расстройстваў, якія маюць праблемы з апорна-рухальным апаратам, не наведваць лясныя масівы.
Для асоб, якія наведваюць лясы, рэкамендуем выконваць наступныя правілы, каб не заблукаць у лесе:
— заўсёды браць з сабой мабільны тэлефон з зараджанай батарэяй;
— хадзіць у лес не аднаму, а з іншымі, у лесе знаходзіцца на бачнай адлегласці ад людзей;
— у выпадку, калі вы заблукалі ў лесе, неабходна ісці на шум машын, паколькі трасы Пружаны-Ружаны, Аранчыцы-Запруды з’яўляюцца ажыўленымі, шум машын чутны за некалькі кіламетраў;
— усе лясы раёна раздзелены на кварталы, таму неабходна выйсці на лясную дарогу і ісці прама, яна прывядзе да яшчэ большай дарогі;
— у яснае надвор’е арыентавацца на сонца.
Ігар Амельянчук, начальнік крымінальнай міліцыі РАУС.

Один комментарий

  • Многие идя в лес не заботятся о своей безопасности, чем потом доставляют массу хлопот своим родным и близким

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *