Воскресенье, 27 сентября 2020

Кто и почем принимает яблоки в Пружанском районе?

867

Сёлетні год выдаўся надта шчодрым на ўраджай яблыкаў. Вось толькі з’есці і перапрацаваць такую колькасць для ўласных патрэб немагчыма. Не выкідваць жа садавіну ў смеццявоз?! Куды можна падзець яблыкі?
Са званка ў рэдакцыю.

Як аказалася, разабрацца з лішкамі яблыкаў можна некалькімі спосабамі. Самы просты — здаць іх перапрацоўшчыкам.
— Мы прымаем ападкі яблыкаў розных гатункаў амаль з самага пачатку жніўня, — удакладніла дырэктар ГВУП «Белавежскія віны» Наталля Казак. — Ураджай у людзей, відавочна, сапраўды багаты: толькі за першы тыдзень, як пачалі прымаць яблыкі, — з 6 па 12 жніўня — нам здалі каля 12 тон садавіны. У цэлым штодзень прымаем каля трох тон яблыкаў.
Акрамя таго, што такім чынам можна пазбавіцца ад лішніх яблыкаў, гэта яшчэ і спосаб зарабіць капейку: «Белавежскія віны» за адзін кілаграм садавіны плацяць пяць капеек.
Да слова, столькі ж вам дадуць і ў магазінах філіялаў райспажыўтаварыства «Колас», «Прадтавары» і «Камбінат кааператыўнай прамысловасці», дзе таксама пачалася закупка ад насельніцтва ападу.
А вось ААТ «Пружанскі кансервавы завод» нарыхтоўкай яблыкаў не займаецца. Але гэта пакуль. Як удакладніў начальнік аддзела маркетынгу прадпрыемства Аляксандр Янушкевіч, на сённяшні дзень завод прымае ад насельніцтва маліну, слівы і таматы, перапрацоўкай якіх зараз тут вядзецца.
— Згодна з тэхналагічным планам, нарыхтоўка яблыкаў пачнецца ў верасні. Будзем рабіць з гэтай садавіны павідла, — дадаў Аляксандр Іосіфавіч.
А калі так, можна пакуль самому заняцца нарыхтоўкай соку на зіму. Калі няма магчымасці і часу выціснуць сок самому, даверце гэта тым, хто аказвае пэўныя паслугі. Тых, хто займаецца выцісканнем соку, знайсці нескладана: адкрыйце хаця б рэкламную старонку ў «раёнцы».
Увогуле спосабаў пазбавіцца ад лішніх яблыкаў шмат. Акрамя кансервавання, можна прадаць лішкі вырашчанай прадукцыі на базары ці раздаць знаёмым. Дбайныя гаспадары нават робяць з ападу кампост.
Падрыхтавала Марына Вакульская.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *