Среда, 19 сентября 2018

Кальций: как пополнить дефицит?

178

Якімі прадуктамі можна папоўніць кальцый, калі арганізм не ўспрымае малочныя прадукты?
На пытанне адказвае ўрач-эндакрынолаг Ірына Кажэўнікава.
— Праблема не толькі ў тым, што ў арганізме можа з’явіцца дэфіцыт кальцыю, а ў яго дрэннай засваяльнасці. Каб арганізм прыняў кальцый, ён павінен паступіць у годнай «кампаніі». Таму варта хвалявацца пра тое, каб у арганізм не проста трапляў кальцый, але ў першую чаргу вітамін Д, які лепш за мінеральныя рэчывы садзейнічае яго засваяльнасці.
Асабіста я прытрымліваюся меркавання, што неабходнай колькасці вітаміну Д і кальцыю не атрымаеш з прадуктаў. Мяркуйце самі. Сутачная патрэба дарослага чалавека ў вітаміне Д — 1000 адзінак. Калі з’есці паўкілаграма тварагу, можна атрымаць усяго 50-100 адзінак у залежнасці ад тлустасці гэтага малочнага прадукта. Згадзіцеся, штодзень есці па пяць кілаграмаў тварагу, каб атрымаць неабходную норму вітаміну Д, немагчыма. Таму лепшага спосабу ўзбагаціць арганізм вітамінам Д і разам з тым кальцыем, чым прымаць вітаміны альбо каплі, я не бачу. Можна ўжываць каплі холекальцыферолу альбо таблеткі, у якіх — абавязкова звяртайце ўвагу на гэта— павінны быць у неабходнай колькасці як кальцый, так і вітамін Д.
Як вядома, вітамін Д выпрацоўваецца ў арганізме чалавека пад уздзеяннем сонечных прамянёў. Таму ў сонечнае надвор’е, летам можна абысціся і без дадатковага ўзбагачэння арга-нізма вітамінам Д.
Што тычыцца прадуктаў, найлепшая крыніца вітаміну Д і кальцыю — кунжут. Акрамя таго, не варта забываць пра рыбу: яна з’яўляецца крыніцай не толькі вітаміну Д, але і фосфару, які рэгулюе колькасць кальцыю ў арганізме (калі яго зашмат — паменшыць, калі мала — паскорыць яго ўсмоктванне).
У вітаміну Д ёсць яшчэ адна важная функцыя. Гэта імунастымулятар, таму кальцыяўтрымліваючыя таблеткі з вітамінам Д асабліва дарэчы зімой: яны памяншаюць верагоднасць арганізма захварэць на грып ці іншае вострае рэспіраторнае захворванне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *