Незвычайнай выдалася нядзеля 12 жніўня для жыхароў Гарадзечна. Менавіта ў гэты дзень тут прайшоў першы ваенна-гістарычны фестываль “Гарадзечна-2018”. Здаецца, кожны жыхар вёскі завітаў на двор дзіцячага садка, каб на свае вочы ўбачыць рэканструкцыю адной з самых важных бітваў Айчыннай вайны 1812 года. Нямала сабралася гасцей з суседніх населеных пунктаў і нават з райцэнтра.
Перад тым як разгарнулася галоўная дзея, жадаючыя маглі прыняць удзел у літургіі ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы, які быў пабудаваны ў гонар бітвы з войскамі Напалеона. Са слоў малітвы пачаліся святочныя мерапрыемствы і на тэрыторыі былой школы.
Кандыдат гістарычных навук і пісьменнік Леанід Несцярчук распавёў прысутным аб самой бітве, звярнуў увагу на вялікую колькасць чалавечых ахвяр. Леанід Міхайлавіч, дарэчы, — ураджэнец гэтых мясцін, і шмат часу ён аддаў вывучэнню гісторыі роднага краю. Уступнае слова ўзяў і кіраўнік кадэцкага корпуса СШ №35 г. Брэста Віктар Пенза, пасля чаго са сваімі выхаванцамі прыступіў да так званай рэканструкцыі бітвы. Невялікая колькасць удзельнікаў не дазволіла паказаць маштабнасць падзеі, але Віктар Мікалаевіч дапоўніў уяўленне сваім расказам.
Прагучалі ў гэты дзень і стрэлы: кадэты зараджалі стрэльбы, а іх старэйшыя таварышы — нават пушку!
Трэба адзначыць, што рэканструкцыя пачалася раней запланавага часу, таму многія, хто прыехаў у Гарадзечна на час, пазначаны ў афішы, былі расчараваны.




Ініцыявалі правядзенне фестывалю казакі Брэсцкага аддзела Беларускага казацтва, а вось асноўная адказнасць за падрыхтоўку лягла на плечы настаяцеля храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы айца Георгія і прыхаджан. Айцец Георгій адзначыў, што часу на падрыхтоўку было вельмі мала, але, дзякуючы дапамозе райвыканкама, мерапрыемства ўсё ж адбылося. Больш таго, плануецца, што фестываль стане штогадовым. Ну, і зразумела, што з кожным годам ён будзе больш маштабным і насычаным.
Кацярына Пашкевіч. Фота аўтара.
Подскажите пожалуйста в каких учебниках или книгах упоминаются брестские или пружанские казаки.
Рейтинг комментария:
+3
0