Среда, 23 сентября 2020

В Пружанах начала работу «Школа красоты и здоровья «7 шагов к омоложению»

1 170

У мінулую пятніцу ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Пружанскага ТЦСАН адбылося ўрачыстае адкрыццё «Школы прыгажосці і здароўя «7 крокаў да амаладжэння». Новым у сацыяльным абслугоўванні насельніцтва Пружаншчыны стала стварэнне трэнажорнай залы, якая абсталявана спецыяльна для людзей «залатога» ўзросту. Яна з’явілася ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН.
З афіцыйным візітам у Пружаны на адкрыццё трэнажорнай залы прыехала Пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Беларусі спадарыня Іаана Казана-Вішнявецкі. «Мы дапамагаем зрабіць жыццё людзей, і не толькі пажылых, лепшым, больш камфортным, стараемся не проста прыцягваць увагу да праблем невялікіх гарадоў, але і прымаем удзел у іх вырашэнні», — растлумачыла яна мэту, якую ў першую чаргу намагаецца дасягнуць Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з дапамогай ініцыятыў, падобных тым, што рэалізуюцца на Пружаншчыне.

Увогуле, як падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец, паміж аргані-затарамі праекта і кіраўніцтвам раёна склаліся добрыя партнёрскія адносіны: на Пружаншчыне ўжо рэалізавана дзесяць ініцыятыў, фінансуемых ЕС. На гэты раз каманда праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» стала дабрачынцам таго, пра што даўно марылі людзі «залатога» ўзросту.

«Калі мы даведаліся, што аб’яўлены дадатковыконкурс мясцовых ініцыятыў, нам не давялося думаць над ідэяй: нашы пенсіянеры даўно хацелі атрымаць магчымасць у Пружанах наведваць «Школу прыгажосці», дзе можна ўмацоў-ваць сваё здароўе ды проста радавацца жыццю»,— зазначыла дырэктар ТЦСАН Н.Г.Педчанка. Акрамя таго, Нэлі Георгіеўна выказала словы ўдзячнасці як арганізатарам праекта — Еўрапейскаму саюзу, так і партнёрам — ГА «Белая Русь», валанцёрам БРСМ, Пружанскай ЦРБ, аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, ПМК-29, прыватным і іншым арганізацыям.

Пасля таго, як была перарэзана сімвалічная чырвоная стужка, цікаўныя нарэшце змаглі ўбачыць на свае вочы трэнажорную залу, абсталяваную з улікам узроставых асаблівасцей спартсменаў, якія тут будуць займацца. Адкрыты занятак для пенсіянераў на трэнажорах правяла трэнер Алена Астапчык.
Варта адзначыць, што ў рамках «Школы прыгажосці і здароўя» праходзяць не толькі заняткі спортам: для наведваль-нікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту праводзяцца інтэрактыўныя прэзентацыі па прыгажосці і здаровым ладзе жыцця, майстар-класы па макіяжы, цырульнай справе, доглядзе за скурай. На такое паляпшэнне якасці жыцця пажылых жыхароў Пружанскага раёна са сродкаў Еўрасаюза было выдзелена каля 11500 еўра.
У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання перакананы: са з’яўленнем магчымасці рэалізацыі разнастайных ініцыятыў атрымалася не проста арга-нізаваць вольны час для людзей, якія ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але і прымушаць іх па-новаму ацэньваць свой узрост.

Варта адзначыць, высокую госцю ўвогуле цікавіла тая работа, якая была зроблена на Пружаншчыне ў рамках праекта. Адна з апошніх рэалізаваных ініцыятыў — «Здароўе чалавека — заклад здаровай нацыі». Дзякуючы ёй, Пружанская ЦРБ змагла набыць абсталяванне для рэабілітацыі і аздараўлення дзяцей, якія маюць праблемы з апорна-рухальным апаратам, а таксама людзей з І і ІІ групамі інваліднасці. Паводле даных райбальніцы, з моманту рэалізацыі ініцыятывы больш за 2000 дзяцей і дарослых прайшлі курс рэабілітацыі.
Акрамя таго, Іаана Казана-Вішнявецкі змагла ацаніць турыстычны патэнцыял гарадскога пасёлка Ружаны, які на працягу некалькіх месяцаў тут павышаўся з дапамогай адной з ініцыятыў. Жанчына азнаёмілася з вынікамі адраджэння на Пружаншчыне такога аўтэнтычнага рамяства, як кераміка, якое тут разглядаецца як каталізатар развіцця камернага турызму.
Высокая госця засталася задаволенай убачаным і выказала меркаванне, што, дзякуючы праекту «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», на Пружаншчыне бу-дзе рэалізавана яшчэ не адна добрая справа.
Даведка «РБ»:
З 2016 года, калі стартаваў праект «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН, у дзесяці раёнах Брэстчыны было рэалізавана 46 мясцовых ініцыятыў, а агульная сума ўкладзеных у іх Еўрапейскім саюзам фінансаў склала больш за 720 тысяч еўра. Адметна, што на Пружаншчыне было ўвасоблена ў жыццё дзесяць з іх, а агульная сума фінансаванняў перавысіла 150 тысяч еўра. Гэтыя ініцыятывы і з’яўляюцца прыкладамі тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця, паколькі адпавядаюць патрэбам мясцовых жыхароў і дэманструюць, што толькі разам, аб’яднаўшы намаганні, можна ўплываць на прыняцце грамадска-значных рашэнняў і ўносіць істотны ўклад у павышэнне якасці жыцця людзей.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *