Вторник, 11 декабря 2018

Пружанский район удерживает первое место по производству молока

544

Падведзены вынікі работы жывёлаводаў рэспублікі за першае паўгоддзе 2018 года. Па вытворчасці малака (115174 тоны) наш раён упэўнена ўтрымлівае першае месца. Дастаткова сказаць, што ў Слуцкім раёне, які займае другую пазіцыю, за гэты перыяд атрымана 87918 тон малочнай прадукцыі.
Па сярэднім надоі малака ад каровы (3102 кг) пружанскія жывёлаводы займаюць 14-е месца сярод 118 раёнаў краіны. Узначальвае спіс Гродзенскі раён (3950 кг), а замыкае Шумілінскі (1197 кг).
Па выніках работы за першае паўгоддзе 49 комплексаў рэспублікі па вырошчванні і адкорме свіней дасягнулі сярэднясутачных прываг больш за 600 грамаў. У ААТ «Жураўлінае» прывагі склалі 687 грамаў, што адпавядае 25 месцу.
Комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы з прадукцыйнасцю больш за 600 грамаў налічваецца ў краіне 54. На комплексе ААТ «Айчына» сярэднясутачныя прывагі склалі 646 грамаў і гэта толькі 46 вынік.
Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *