Понедельник, 15 октября 2018

Рэцэпты на Біс: жульен

415

Рэцэпт ад кіраўніка ўзорнага падлеткавага клуба “Юніёр-Эрудыт-клуб” Ганны Солад. Калі вашы дзеці гэтак жа любяць курыцу, як і мае, тады бярыце рэцэпт жульена на ўзбраенне.

ІНГРЭДЫЕНТЫ
курыца (грудкі або сцягно) — 400 г,
цыбуля — 1-2 шт.,
тлустая смятана або вяршкі (сливки) — 200 г,
мука — 1 ст.л.,
цвёрды сыр — 250 г,
масла сметанковае,
соль, перац, праванскія травы.

ПРЫГАТАВАННЕ
Курыцу парэзаць на невялікія аднолькавыя кавалачкі, абсмажыць на сметанковым масле да белага колеру (без скарыначкі), дадаць дробна нарэзаную цыбулю. Абсмажыць усё разам да празрыстага колеру цыбулі. Дадаць 1 сталовую лыжку без горкі мукі і смажыць яшчэ некалькі мінут, пры гэтым старанна перамешваць. Дадаць спецыі і травы. Уліць тлустую смятану або вяршкі, каб курыца была поўнасцю закрыта, і давесці да кіпення. Зняць з агню, усыпаць нацёрты сыр, перамяшаць, пераліць у форму, зверху шчодра пасыпаць сырам, каб утварылася шапка. Запякаць у духоўцы 20-25 мінут пры 190-200 о C.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *