Пятница, 29 марта 2024

Что изменилось в дорожном движении в Пружанах?

1 656

Па просьбе нашых чытачоў цяпер мы будзем перыядычна рыхтаваць агляды змен дарожнай сеткі ў райцэнтры.
І асаблівую ўвагу вадзіцелі горада звярнулі на дзве падзеі. Першая з іх — перанос некаторых пешаходных пераходаў. Не ўсе тыя, хто пераходзіць праезную частку, звяртаюць на тое ўвагу. Напрыклад, каля рамантуемага будынка стаматалагічнай паліклінікі некаторыя пешаходы па-ранейшаму ідуць праз вуліцу Чырвонаармейскую там, дзе раней была намалявана «зебра». Хаця дарожнікі спецыяльна яе зафарбавалі. Гэта стварае аварыйную сітуацыю. Такі ж перанос адбыўся і на адным з участкаў вуліцы Шырмы.
Уважлівымі трэба быць не толькі пешаходам, але і аўтааматарам. Напрыклад, каля новага ўвахода на тэрыторыю бальніцы, што на вуліцы Вашкевіча, з’явілася «зебра», патрабаванні якой адносна прыярытэту пешаходаў некаторыя вадзіцелі не выконваюць. Напэўна, да гэтага змогуць прывучыць супрацоўнікі ДАІ. Як і да таго, што бардзюры «кішэняў» усіх аўтобусных прыпынкаў у горадзе з нядаўняга часу пажаўцелі. Нагадаем, што суцэльнае фарбаванне жоўтай фарбай азначае поўную забарону не толькі стаянкі, але і кароткачасовага прыпынку з высадкай пасажыраў.
І да ўвагі вадзіцеляў паведамляем, што ў горадзе колькасць «ляжачых паліцэйскіх» павялічылася. Новыя штучныя няроўнасці з’явіліся на вуліцах Леніна, Чырвонаармейскай і Інтэрнацыянальнай.
Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.

Один комментарий

  • Сафокл

    а про то что новая автобусная остановка напротив ледового почему ни слова?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *