Вторник, 11 декабря 2018

В районном турслете победили новички

1 258

У раённым турыстычным злёце моладзі прадпрыемстваў і арганізацый прыняло ўдзел 12 каманд. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі райкам БРСМ, райвыканкам, раённае аб’яднанне прафсаюзаў і раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў АПК. Тры дні на возеры Паперня яны высвятлялі, хто самы спрытны. Пераможцаў у асобных відах спаборніцтваў было шмат. Напрыклад, у валейболе мацнейшай была каманда філіяла «Пружанскія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга», у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі – каманда ААТ “Жураўлінае”. Лепшую візітоўку падрыхтавалі ў ААТ “Айчына”, не было роўных гэтай камандзе і ў самым важным іспыце – тэхніцы пешаходнага турызму. Што тычыцца афармлення лагера, мабыць, больш за ўсё гасцей прыняла палатка каманды Пружанскай ЦРБ. Справа ў тым, што ў ёй размясціўся манекен, на якім можна было паспрабаваць выканаць рэанімацыйныя дзеянні.
Барацьба за перамогу да апошняга ішла паміж дзвюма камандамі: дэбютанты спаборніцтваў — каманда раённага выканаўчага камітэта і каманда ААТ “Жураўлінае” — нават пасля апошняга іспыту мелі аднолькавую колькасць балаў. Але, згодна з правіламі спаборніцтваў, перамогу святкавала каманда, якая набрала больш балаў у тэхніцы пешаходнага турызму. Ёй аказалася каманда райвыканкама. Трэцяе месца засталося за камандай РАУС.
Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *