Среда, 21 октября 2020

Пружанский «Водоканал» и брестский «ЭЛСАТ» еще раз встретятся в 1/8 финала турнира по мини-футболу ELIT LEAGUE

1 580

У спартыўным комплексе «Вікторыя» ў Брэсце пачаўся другі этап рэгіянальнага турніру па міні-футболу ELIT LEAGUE.

На стадыі плей-оф, у 1/8 фінала пружанскі «Водаканал» сустракаўся з брэсцкім «ЭЛСАТАМ». Пераможца пары вызначаецца па суме двух матчаў. Пасля першай сустрэчы, якая завяршылася ўнічыю з лікам 2:2, сапернікі захоўваюць аднолькавыя шанцы на выхад у чвэрцьфінал.

Першы тайм застаўся за нашай камандай. Дакладны ўдар па варотах «ЭЛСАТА» нанёс Пётр Церашчук. У другой палове гульні Барыс Кулагін замацаваў поспех пружанцаў. На жаль, захаваць пераможны лік землякам не ўдалося. Брастаўчане здолелі пазбегнуць паражэння за некалькі мінут да фінальнага свістка. Паўторная сустрэча адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю. Дарэчы, час ад часу можна паглядзець і чемпионат Беларуси по футболу.
Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *