Понедельник, 15 октября 2018

Первые тысячники появились и в Пружанском районе!

454

Нарэшце і мы дачакаліся першых камбайнавых экіпажаў-тысячнікаў на сёлетнім жніве. Іх ужо некалькі. І гэта радуе ўдвайне. Проста кожная тона, кожны пройдзены гектар — гэта ўклад у агульную хлебную раку. Гэта маленькая перамога нашых земляробаў над абставінамі практычна неадольнай сілы: такіх капрызаў, што выкідвае сёлета надвор’е, нават вопытныя аграрыі не памятаюць.У панядзелак ушаноўвалі тысячнікаў ААТ «Велікасельскае Агра». Першым у раёне, які дасягнуў сёлета тысячнага намалоту, стаў экіпаж камбайна «КЗС-1218» у складзе старшага камбайнера В.І.Каравая і камбайнера Р.М.Карнейчука. Камбайнеры першае жніво працуюць разам. Дагэтуль Віктар Іосіфавіч, які ў таварыстве займае пасаду токара, паспеў папрацаваць на камбайнах розных марак: «Ніве», «Бізоне», «Доне». Раман Мікалаевіч сам родам з вёскі Жадзены. Шмат сезонаў шчыраваў з бацькам на камбайне ў якасці памочніка ў ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына». Цяпер ён майстар змены ў ТАА «Экалагічныя матэрыялы», якое размяшчаецца ў Лінове. На час жніва ўзяў адпачынак, каб заняцца любімай справай.
Разам з экіпажам-тысячнікам віншавалі і вадзіцеля-тысячніка Д.І.Навумчыка, які аўтамабілем «МАЗ-5551А2» перавёз звыш тысячы тон збожжа. Гэта лепшы вынік у раёне сярод маладых вадзіцеляў.
Цёпла павіншавалі тысячнікаў з працоўнай перамогай на жніве і ўручылі ім каштоўныя падарункі прама ў полі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу І.І.Ярома, першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Т.А. Вараб’ёва, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Велікасельскае Агра» М.В.Ляўчук і галоўны аграном С.С. Субота.
НА ЗДЫМКУ: трымаюць падарункі старшы камбайнер В.І. Каравай і камбайнер Р.М. Карняйчук.

P.S.Сярод сямейных экіпажаў першым намалаціў тысячу тон збожжа экіпаж камбайна «Джон Дзір» з ААТ «Айчына» ў складзе Пятра Пятровіча і Дзяніса Пятровіча Мартынюкоў.
Мікола Архуцік, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *