Вторник, 11 декабря 2018

Маргарита Русак из Пружан стала Мисс SunDay-2018 и вскоре отправится в Швецию

905

У Гродне прайшоў ІХ Міжнародны аўтафестываль SunDay-2018, падчас якога выбралі і Міс SunDay. А перамагла ў ім наша зямлячка — 20-гадовая Маргарыта Русак. Жаданне ўдзельнічаць у конкурсе выказала 230 прэтэндэнтак, у фінал выйшла толькі 6. У Гродне прайшоў ІХ Міжнародны аўтафестываль SunDay-2018, падчас якога выбралі і Міс SunDay. А перамагла ў ім наша зямлячка — 20-гадовая Маргарыта Русак. Жаданне ўдзельнічаць у конкурсе выказала 230 прэтэндэнтак, у фінал выйшла толькі 6. Як прызналася Маргарыта, у конкурсе прыгажосці яна брала ўдзел упершыню. А адважылася на гэта пасля наведвання мінулагодняга фестывалю: так ёй спадабалася атмасфера, якая панавала там. Ды і аўтамабільная тэматыка цікавіць дзяўчыну. Каб трапіць у лік прэтэндэнтак на карону, трэба было даслаць у аргкамітэт фестывалю свой фотаздымак на фоне аўто. Што і зрабіла Маргарыта. А неўзабаве атрымала запрашэнне на ўдзел і хатняе заданне: дзяўчыне трэба было падрыхтаваць візітоўку (кароткі аповед пра сябе), паразважаць, ці ўмеюць жанчыны кіраваць аўто не горш за мужчын, і прадумаць убор для дэфіле. Але найбольш адказна Рыта рыхтавалася да «падкапотнага» конкурсу: удзельніцам неабходна было назваць дэталі машыны і расказаць, за што яны адказваюць.
Суддзі з 9 краін ацэньвалі знешнасць, уменне гаварыць і веданне тэматыкі. Па суме выстаўленых балаў Міс SunDay была аб’яўлена Маргарыта Русак. Яна выйграла пуцёўку на дваіх у Швецыю і 500 рублёў. Прыемным бонусам да перамогі стане і ўдзел у здымках для календара SunDay-2019, для гэтага адабралі 12 паўфіналістак. Прывезла дамоў Маргарыта і карону, якую ў наступным годзе перадасць новай Міс.
У паўсядзённым жыцці Маргарыта Русак з’яўляецца студэнткай БДТУ, дзе асвойвае сур’ёзную прафесію хіміка-інжынера. Вадзіцельскага пасведчання Рыта пакуль не мае, але вучоба ў аўта-школе ў яе бліжэйшых планах.

Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *