Понедельник, 19 августа 2019

А что выросло у вас?

441

Сезон дамашніх агуркоў пачаўся даўно. Напэўна, гэтай хрусткай сакавітай агароднінай, вырашчанай на ўласным участку, ужо ўдосталь наласаваліся многія. Вось і Аляксандр Іванавіч Ліхадзіеўскі (на здымку) ізноў выбраў чарговы кошык маладзенькіх агурочкаў, якія выраслі ў яго на дачы ў в. Плябанцы. Ураджай, сабраны рукамі дбайнага гаспадара, на гэты раз не толькі стане часткай карыснага для здароўя абеду, але і трапіць пад кансерваванне: трэба ж запасацца на зіму цудоўнымі дарамі прыроды! А вашы агурочкі ўжо ў слоіках?

Фотаздымкі з вашым ураджаем дасылайце на адрас rrbud2@brest.by.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *