Вторник, 11 декабря 2018

Байкеры, которые приехали в Пружаны по безвизовому режиму, провели «Парад огней»

1 011

Неверагодны гул матораў і віск разагрэтых «гумавых падкоў» быццам вострым нажом разрэзалі на дробныя кавалачкі гарадскую цішыню: досыць эфектным быў уезд у горад цэлага эскадрона «гусараў лятучых». Як у вядомай казцы, роўна трыццаць тры багатыры на магутных стальных конях —адных з самых дарагіх у свеце турыстычных матацыклах «Honda Gold Wing» — апанавалі ў мінулую пятніцу галоўную плошчу ў Пружанах, каб правесці так званы «Парад агнёў».


Справа ў тым, што з 12 па 15 ліпеня на Пружаншчыне, у в. Клятное на базе турыстычнага комплексу «Дзікае», праходзіў V міжнародны мотазлёт «GoldWing Treffen», які сабраў больш за 200 байкераў з 26 краін свету: Беларусі, Расіі, Польшчы, Ірландыі, Бельгіі, Латвіі, Нарвегіі, Францыі, Швейцарыі і іншых куткоў Еўропы. Большасць з іх прыехала ў Беларусь упершыню па «бязвізавай» праграме, каб азнаёміцца са славутасцямі нашага раёна.
Асноўныя мерапрыемствы, якія праходзілі ў Клятным, насілі закрыты характар, і трапіць на тэрыторыю комплексу маглі толькі ўладальнікі матацыклаў. А вось традыцыйны прабег «Парад агнёў» адбыўся пры масавым гледачу. Толькі, на жаль, у ім прынялі ўдзел самыя стойкія. Аднак і гэтых 33-х байкераў хапіла, каб літаральна заваражыць пружанскую публіку. 

«Гусараў» умомант абступілі і пачалі фатаграфаваць цікаўныя гараджане, якіх, дарэчы, сабралося даволі шмат. А пакуль пружанцы рабілі сэлфі, выдатныя мясцовыя артысты ладзілі цудоўную канцэртную праграму: свае вакальныя нумары падарылі ганаровым гасцям гурты «Надзея», «Каханачка» і «Родники», замілавалі сваімі напевамі і салісты ансамбля народнай музыкі «Акарына», а потым канчаткова ўзняў настрой народны ансамбль танца «Спадчына». Некаторыя байкеры нават пакінулі сваіх «коней» і пусціліся ў скокі ў заліхвацкай віхуры.
Журналіст таксама не трацiў час дарма і паспеў пагаварыць з некаторымі ўдзельнікамі трэфена. Лікбез правёў Алег Крыпіневіч, кіраўнік беларускага клуба «Goldwing».
— Наш фэст невыпадкова прынята называць трэфенам (з галандскай мовы перакладаецца як «сустрэча сяброў»). З усімі астатнімі байкер-злётамі нас родніць хіба што наяўнасць матацыклаў. Канцэпцыя ж і мэта трэфена зусім іншая. Сам байк-клуб «Goldwing» не зусім звычайны. Сяброўства ў ім яшчэ трэба заслужыць! «Прахадны квіток» да нас — гэта даказаць, што твой байк набыты зусім не дзеля іміджу, а для таго, каб падарожнічаць па розных краінах і з гонарам прадстаўляць сваю краіну за мяжой, — зазначыў беларускі байкер.
Падзялілася ўражаннямі і госця з Польшчы — прыгажуня Марта:
— Я ў Беларусі не першы раз. Вельмі люблю вашу краіну. Паўсюль дагледжаныя палі, добрыя дарогі. У саміх Пружанах вельмі цёплая і гасцінная атмасфера. Прыгожы і чысты горад, прыемныя і ўсмешлівыя людзі. Усё вельмі душэўна і міла. І надвор’е радуе. Нас з Польшчы прыехала некалькі дзясяткаў. Без візы — ніякіх клопатаў, і за гэта дзякуй беларусам, якія наладзілі для нас свята найвышэйшага еўрапейскага ўзроўню. Я вельмі рада, што маю да гэтага дачыненне, — падагульніла з усмешкай дзяўчына.

…Свята працягвалася каля гадзіны. Найбольш эфектна выглядала развітанне байкераў з горадам, калі нарэшце сцямнела і слаба асветленая вуліца зноў раптам «зараўла», а матацыклы пачалі пералівацца яркімі колерамі.
Даведка:
Клуб «GoldWing Club Belarus» арганізаваны ў 2000 годзе. Уваходзіць у Еўрапейскае аб’яднанне клубаў «GoldWing European Federation» з 2011 года. Штогадовыя міжнародныя мерапрыемствы, якія праводзяцца клубам, — «Brest Bike Festival International» і «GoldWing Treffen».
Алена Зялевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

2 комментариев

  • Александр

    А чего информации не было нигде видно про то, что будет слет?

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • Сергей

    Слет только для своих — членов клуба и владельцев Голдвингов. Так что нет смысла его рекламировать для остальных, вас бы всё равно туда не пустили бы.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-3

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *