Понедельник, 24 сентября 2018

Отец Игорь Мрыхин: «Меня пугает мода на религию»

2 067

Сёння ў нас даволі незвычайны госць. На пачатку 90-х гадоў Ігар Андрэевіч Мрыхін папрацаваў майстрам, інжынерам-дыспетчарам, забеспячэнцам, займаў розныя пасады ў Брэсцкім дзяржспорткамітэце, быў адказным за шэраг будуемых аб’ектаў і загадчыкам спецыялізаванага стрэльбішча. Цяпер жа пружанцы ведаюць яго як айца Ігара — святара, настаяцеля Спаса-Праабражэнскай царквы на Горцы.

— Айцец Ігар, як здарылася, што ўдалы кар’ерны рост выдатнага спецыяліста рэзка змяніўся і Вы вырашылі апрануць рызу свяшчэннаслужыцеля?
— У 1982 годзе, пасля заканчэння школы, вырашыў стаць будаўніком і паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Пасля перапынку, звязанага са службай у арміі (служыў у авіяцыі стратэгічнага прызначэння), закончыў ВНУ і атрымаў спецыяльнасць інжынера-будаўніка. Будаваў многія аб’екты ў абласным цэнтры.

Прызнаюся, што нават і думкі не было праходзіць рукапалажэнне ў святары, але… Аднойчы пазнаёміўся з цікавым чалавекам — Ігарам Зашчуком, цяпер настаяцелем храма ў Брэсцкай крэпасці, а праз яго з епіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім уладыкам Сафроніем, які ў той час быў благачынным аднаго з манастыроў у Брэсце. Паціху стаў чытаць рэлігійную літаратуру. І гэта новае, а таксама знаёмства з бытам праваслаўнага духавенства, з многімі яго яркімі прадстаў-нікамі і падштурхнула да рашэння аднойчы і назаўсёды змяніць сваё жыццё. У 1994 годзе да мяне патэлефанаваў айцец Сафроній і сказаў рыхтавацца да рукапалажэння, якое хутка выканаў тагачасны архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі ўладыка Канстанцін.

Першы прыход атрымаў у Зельзіне, адкуль праз год мяне забраў у Пружаны айцец Іосіф. Вось тут і служу ўжо 15 гадоў. За гэты час завочна закончыў Мінскую духоўную семінарыю і атрымаў дыплом бакалаўра багаслоўя.

— Практычна для ўсіх прадстаўнікоў свецкіх прафесій адным з галоўных стымулаў добра працаваць з’яўляецца заработная плата. А чым кіруюцца ў сваёй службе святары?
— У некаторым кантэксце духоўнае служэнне людзям і Богу можна параўнаць, напрыклад, са службай супрацоўнікаў праваахоўных органаў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Што іх прымушае ісці на злачынцу, у якога ў руках нож або пісталет, кідацца ў агонь, каб выратаваць чалавека? Гэтыя людзі, як і святары, часта не маюць вольнага часу, гатовыя па першым выкліку аказаць дапамогу пацярпеламу. Мая работа не заканчваецца за сценамі храма.

— Ці даводзілася за час службы сустракацца з дзіўнымі падзеямі, якія цяперашняя навука не можа патлумачыць?
— Так, і даволі часта. Для сябе асабіста тлумачу гэта хітрыкамі нячыстага, які процідзейнічае духоўнаму абагачэнню людзей.

— Дык чаму ж большасць людзей усё яшчэ верыць у нейкія містычныя з’явы, давярае розным гараскопам і варажбіткам?
— Часта і сам здзіўляюся таму, што ўсё яшчэ ходзяць спрэчкі аб існаванні душы: узважваюць чалавека да і пасля смерці, фатаграфуюць на спецыяльную стужку. А вось чамусьці існаванне «кармы» ўсе прымаюць адзінадушна.

Нягледзячы на тое, што людзі называюць сябе рабамі Божымі, на самай справе Бог даў нам права выбару, чаго не мае сапраўдны раб. Ад нас залежыць: жадаем мы ўвераваць у Госпада або верыць розным сектантам. Вароты ў рай адкрыты штодзённа і для кожнага, але толькі па тых учынках, што мы пакідаем на гэтым свеце.

— А ці здаралася сустракацца з людзьмі, якія ўвогуле не вераць у Бога,  існаванне вышэйшых сіл? І з якімі пачуццямі ставіцеся да такіх людзей?
— У маім жыцці былі такія выпадкі. Прызнаюся, заўсёды шкадую такіх людзей, бо яны самі адмаўляюцца ад светлага, ад таго, што можа толькі дапамагчы ў складанай сітуацыі.
Хаця, агаваруся, у сённяшнім жыцці засмучае іншае: вера становіцца данінай нейкай модзе, а наведванне храма часта адбываецца «за кампанію».

— Гэта азначае, што сёння служыць значна цяжэй, чым у папярэднім стагоддзі?
— У кожнай эпохі свае вы-прабаванні. Так, быў час, калі наведваць храм, хрысціць дзіця або вянчаць маладых было праблематычна. І, калі ўсё-такі чалавек прыходзіў да святара, нягледзячы на тое, што мог страціць работу, значыць, ён глыбока верыў у Бога. На маю думку, такіх можна было адносіць да сонму праведнікаў.

Цяпер жа ў царкву прыходзіць шмат народу, але стала складана адрозніць праўду ад ілжы, веруючага ад «модніка». Мы нават сталі ў апошнія гады перад хрышчэннем дзіцяці або вянчаннем маладых праводзіць субяседаванні, падчас якіх жадаючыя справіць праваслаўны абрад праходзяць своеасаблівы іспыт.

— І што, здаралася, што адмаўлялі ў вянчанні?
— Так, калі чалавек сур’ёзную гутарку пра веданне малітваў сустракае смехам, лічу, што яму рана прыходзіць у храм.

— У кнігах некаторых цяперашніх аўтараў сустракаў абвінавачванне праваслаўнай царквы ў коснасці, нерухомасці былых традыцый. Гэта пацвярджаюць і некаторыя святары, якія лічаць мабільнікі, інтэрнэт і іншыя тэхнічныя навінкі вынаходніцтвамі нячысціка. А як Вы ставіцеся да навуковага прагрэсу?
— А мне даводзілася сустракаць вынаходніцтвы, пра якія даўно напісана ў Бібліі. Напрыклад, даследчыкі  даказалі, што быў сусветны патоп, пра што напісана ў Бібліі больш за дзве тысяч гадоў назад. І такіх прыкладаў сёння многа.

А наконт навінак выдатна сказаў апостал Павел: «Усё мне можна, але нішто не павінна мной кіраваць». Згодна з гэтым распрацавана і адпаведная канцэпцыя Рускай праваслаўнай царквы па ўсіх пытаннях сучаснага жыцця, палажэннямі якой мы і кіруемся ў сваім служэнні.

Ад сябе дадам, што можна быць святым у мірскім жыцці і стаць д’яблам каля алтара. Не месца або рэчы ўплываюць на чалавека, а мы сваімі ўчынкамі ствараем меркаванне пра нас. Усё, што вакол нас, не з’яўляецца дрэнным, залежыць ад таго, як мы выкарыстоўваем тую ці іншую рэч. Па тэлевізары можна паглядзець добрую перадачу, можна адшукаць неабходную карысную інфармацыю ў інтэрнэце. А можна поўзаць па  тэле- і інтэрнэт-«сметніках».

—Айцец Ігар, магчыма, некаторыя маладыя людзі таксама мараць стаць святарамі. З чаго параіце ім пачынаць?
— Для гэтага трэба працяглы час жыць царкоўным жыццём: наведваць храм, атрымліваць прычасце і спавядацца. Былі выпадкі, калі мы верылі першым жаданням юнакоў, якія потым мянялі сваё рашэнне. Акрамя таго, трэба мець і цвёрдыя веды па ўсіх школьных прадметах, умець размаўляць з людзьмі.
Гутарыў Алег СІДАРЭНКА.

  • Ратибор

    Не могу не согласится с отцом Игорем. Меня тоже пугает на нашей земле эта мода на религию уже более 1000 лет. Что будем делать??

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ратибор

    Хотя Иисус кое кому говорил: «Не ходите на север к язычникам. Ибо без греха они». (От Матфея гл. 10 ст. 5)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ратибор

    А можно для тех кто на бронепоезде… про венчание по русски перевести. Я очень уважаю белорусский язык, но малёха не понял, про что там пишется??

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Татя

    Уважаемый Ратибор, странный у вас перевод Библии. Мтф. 10:5( …. на путь к язычникам не ходите и в город Самарянский не входите);…Разница видна и в смысле текста,читая дальше!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ратибор

    1000 извинений милая Татя. Видимо я перепутал когда копировал данную ссылку… Вы действительно правы, но следующие строки, хоть и не включены в библию, но тоже имеют права на жизнь)
    “И спросил Андрей Ионин, ученик Его: «Равви! каким народам нести благую весть о Царствии Небесном?» И ответил ему Иисус: «Идите к народам восточным, к народам западным и к народам южным, туда где живут сыны дома Израилева. К язычникам севера не ходите, ибо безгрешны они и не знают пороков и грехов дома Израилева» (Евангелие от Андрея гл.5 ст.1-3).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ратибор

    Интересно также почему Андрей Первозванный не попал в библию?? И это не смотря на то, что он был первым призван в ученики Иисуса. От чего и Первозванный….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Татя

    Все же, странная у вас Библия, ув. Ратибор! Читайте каноническую, успехов!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ратибор

    Здравствуйте Татя… Каноническую уже прочитал. Она меня заставила тору прочитать… Более ужасной книги в руках не держал. Хотя ветхий завет таже тора.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Татя

    Здравствуйте! И чем же, ув. Ратибор, так ужасна история Израильского народа? В этой книге прообразы Нового Завета!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ратибор

    Здравствуйте Татя. С удовольствием отвечу на Ваш вопрос, но можно сначала ответить, как в Одессе вопросом на вопрос.. А Вам там всё понравилось?? Вы согласны с каждым словом??

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Татя

    Ну, критиком БИБЛИИ быть не берусь. Привет замечательному городу Одесса!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Татя

    Все Писание богодухновенно и полезно для научения , для обличения, для исправления, для наставления в праведности 2-е Тимофею 3гл.16 ст.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ратибор

    Татя, здравствуйте. Я вижу вы просвещённый человек в данном вопросе. Давайте перейдём от упражнений в красноречии и демонстрации знания библии к прояснению некоторых вопросов.ю на которые я ищу ответы уже не первый год. вопросов уйма. Предлагаю начать с самого начала.
    Бытие, гл. 1 ст. 27. (На шестой день Бог создал человека по образу и подобию своему. Мужчину и женщину и сказал им плодитесь и размножайтесь…) На седьмой день Бог отдыхал.
    Всем известно, т.к. нас всех с детства учили, что по теологической теории все люди произошли от Адама и Евы.
    Тогда поясните мне значение слов написанных в Бытие гл. 2 ст. 7 в котором описывается создание Адама из праха земного а после и Евы из ребра его…
    БлагоДарю за ответ.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Татя

    Здравствуйте, Ратибор.( Прах ты и в прах возвратишься), по хим. составу чел. и земля схожи , все просто. Образ Божий- способность иметь разум, творить, любить и т. д.-душа.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    ратибор ты троль )))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Библия — это не справочник и не энциклопедия… и в ней необязательно должно быть всё логично и обосновано. Она может дать много ответов, но и породить не меньшее количество вопросов.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *