Среда, 21 ноября 2018

Молодой механик Артем Кудравец: «Уезжать из деревни не планирую»

444

Арцём Кудравец працуе тэхнікам-механікам у філіяле РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга Зеляневічы» ўсяго толькі тры гады. Прыйшоў сюды адразу пасля заканчэння Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа.
Да свайго прафесійнага выбару Арцём ішоў свядома і цяпер ніколькі не шкадуе аб гэтым.
Але, напэўна, інакш і не магло быць па той прычыне, што і бацька працуе ў гаспадарцы механізатарам.
— Любоў да тэхнікі ў мяне з дзяцінства, — гаворыць малады чалавек. — Праехацца на трактары разам з бацькам было вялікім шчасцем для мяне.
Арцём жыве ў Зеляневічах разам з бацькамі. Падабаецца юнаку прырода родных мясцін, і з’язджаць адсюль у пошуках чагосьці іншага ён не збіраецца.
Да таго ж у філіяле РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга Зеляневічы» створаны выдатныя ўмовы для работы механізатараў і спецыялістаў інжынернай службы. І невыпадкова па выніках мінулагодняга рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах гаспадарка заняла другое месца ў краіне. Безумоўна, у гэтым поспеху бачыцца і заслуга тэхніка-механіка Арцёма Кудраўца.
Арцём паўплываў на выбар прафесіі малодшага брата Вадзіма, які цяпер з’яўляецца навучэнцам Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Але калі Арцём стаў механікам, то Вадзім аддаў перавагу спецыяльнасці электрыка. Няма сумненняў, што пасля заканчэння каледжа Вадзім таксама вернецца ў родную гаспадарку.
Прыклад Арцёма Кудраўца паказвае, што ёсць маладыя людзі, якіх не вабяць агні вялікіх гарадоў. Яны застаюцца вернымі роднай зямлі, дзе зрабілі свае першыя крокі. Менавіта за такімі спецыялістамі — будучыня беларускай вёскі.
На здымку: А.М.Кудравец на машынным двары гаспадаркі.
Мікола АРХУЦІК, фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *