Четверг, 19 июля 2018

Сколько не хватает для полного счастья? Мы поинтересовались у жителей города, что для них значат деньги

580

Што такое грошы і колькі іх трэба для паўнавартаснага жыцця? Шуры Балаганаву, таму самаму з “Залатога цяляці”, для поўнага шчасця не хапала, калі не памыляюся, крыху больш за шэсць тысяч рублёў… А як ставяцца да грошай пружанцы, і ці любяць яны звон манет у сваім кашальку? Пра гэта мы пацікавіліся ў жыхароў і гасцей горада.
Крысціна:
— Я абсалютна абыякавая да грошай, але чамусьці адчуваю сябе больш упэўнена, калі гэтая “самая распаўсюджаная друкаваная прадукцыя” ёсць у мяне ў кішэні. Дарослыя часта кажуць, што не ў грошах шчасце. Можа, і так. Аднак у жыцці іх патрабуецца вельмі шмат: каб забяспечыць сваю сям’ю, прахарчавацца, аплаціць рахункі, паслугі. У нейкай ступені грошы – гэта першы сродак для вырашэння бягучых праблем. Так што, калі ў кагосьці іх занадта шмат, хай адправіць частку таму, у каго іх няма.

Анастасія:
— Шчаслівае жыццё без грошай? Гэта, хутчэй, не жыццё, а выжыванне. Навошта хітрыць? Без фінансавай падтрымкі не пражывеш: ні вяселле не справіш, ні лекаў не купіш, ні падарункаў родным. З-за недахопу сродкаў у сям’і могуць нават паўстаць сур’ёзныя канфлікты, “разруліць” якія не так проста. Адным словам, як той казаў, мяне грошы не хвалююць, яны мяне супакойваюць.

Ігар:
— Мы не заўсёды ўсвядомліваем, як наша стаўленне да грошай вызначае, якія рашэнні мы прымаем лёгка, а якія даюцца нам цяжэй. Як ні круці, але грошы – важны складнік нашага жыцця. Усё гэта старыя казкі, што з мілым чалавекам і ў шалашы рай. Раней, можа, так і было. Але сёння людзі, на жаль, сталі прагматычнымі. Што зробіш? Няпростае жыццё дыктуе свае ўмовы…

Вольга:
— Грошы — гэта сродак для існавання, але не больш. Вялікія грошы разбэшчваюць, малыя — нясуць праблемы і непрыемнасці. Іх павінна быць дастаткова. А для гэтага трэба вызначыцца з запытамі, рэальна ацаніўшы свае магчымасці. Я актыўны прыхільнік разумнага спажывання. Нездарма кажуць: “Багаты не той, у каго ўсё ёсць, а той, хто ні ў чым не мае патрэбы”.

Андрэй:
— Я студэнт, вучуся ў Мінску. І сёння для шчасця мне важныя не столькі самі грошы, колькі магчымасць іх зарабіць. Самае лепшае ў жыцці не прадаецца. За грошы я змагу купіць дом, але не сям’ю, ложак, але не сон, гадзіннік, але не час, кнігу, але не веды. Сіла розуму і шырыня душы значна важнейшыя ў жыцці, чым таўшчыня кашалька.

Алена:
— Грошы — гэта магчымасць жыць так, як хочацца, ні ў чым сябе не абмяжоўваючы, гэта мера ступені свабоды чалавека. Калі ёсць грошы, ён можа дазволіць сабе многае: і падарожнічаць усёй сям’ёй па свеце, і есці заморскія стравы, і па апошнім слове тэхнікі ўладкоўваць дом, і лячыць родных у элітных бальніцах. Калі няма грошай, чалавек адчувае сябе няўпэўненым у жыцці.

Думкамі цікавіліся Алена Зялевіч і Сяргей Талашкевіч (фота).

Один комментарий

  • Самый умный

    И по 500 никто не сказал? Нуну

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *