Понедельник, 24 сентября 2018

Сразу три журналиста «Раённых будняў» получили награды областного профессионального соревнования

545

Лепшыя журналісты вобласці прымалі заслужаныя ўзнагароды падчас падвядзення вынікаў штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў. Ушанаванне пераможцаў прайшло ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна.
Прыемна, што каторы год запар у ліку пераможцаў аказваюцца і журналісты “Раённых будняў”. Не стала выключэннем і сёлетняя цырымонія ўшанавання. Пераможцамі ў намінацыі “Прамысловая вытворчасць і развіццё прадпрымальніцтва” прызнаны загадчык аддзела рэкламы і маркетынгу Алег Сідарэнка, а ў намінацыі “Лепшае фота” — фотакарэспандэнт Сяргей Талашкевіч. Асобна ад абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў адзначаны загадчык аддзела эканомікі сельскай гаспадаркі Мікола Архуцік. А значыць, словы намесніка старшыні аблвыканкама А.І.Вялічкі з нагоды таго, што ў СМІ Брэстчыны працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія нясуць людзям дакладную інфармацыю, можна аднесці і на рахунак газетчыкаў “Раённых будняў”.
Галіна Каляда.

Один комментарий

  • Ирина

    Рада за коллег, поздравляю с творческими победами!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *