Понедельник, 15 октября 2018

Рэцэпты на Біс: пірог «Каралеўскі ласунак»

191

Рэцэпт ад тэхработніка аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а па сумяшчальніцтве мамы 5 дзяцей Лідзіі Іванаўны Ахрымук. 

Для цеста вам спатрэбіцца:
—200 г смятаны,
—100 г сметанковага масла,
—400 г мукі,
—2 жаўткі,
—1 ч.л. разрыхляльніка,
—0,5 шклянкі цукру,
—дробка солі.

Для начынкі:
—3 вялікія яблыкі,
—2 бялкі,
—3/4 шклянкі цукру,
—1 лімон.

ПРЫГАТАВАННЕ
З пералічаных інгрэдыентаў замясіць цеста, раскатаць і выкласці ў форму, сфарміраваўшы борцікі, апырскаць сокам лімона.
На цеста пакласці яблыкі, парэзаныя тонкімі долькамі, зверху нацерці цэдру лімона і заліць бялком, узбітым з цукрам.
Выпякаць у духоўцы 30 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *