Четверг, 19 июля 2018

Вам нужна юридическая помощь? Молодой адвокат готов защитить ваши интересы!

559

Сёлета спаўняецца 96 гадоў беларускай адвакатуры, з дапамогай якой дзяржава гарантуе кожнаму грамадзяніну права на юрыдычную дапамогу. У нашым раёне такую падтрымку аказвае юрыдычная кансультацыя, у якой працуюць тры адвакаты — А.В.Мацаюк, Н.М.Станкевіч і В.М.Фядун. 

Вольга Міхайлаўна (на здымку) толькі два гады таму папоўніла мясцовы калектыў  пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.

Як расказвае малады спецыяліст, на яе выбар у значнай ступені паўплывалі аповеды сястры пра асаблівасці гэтай прафесіі, якая заўсёды нясе карысць людзям, дапамагаючы ў пошуку справядлівасці.

За мінулыя гады В.М.Фядун, як і яе калегам, давялося разбірацца як у грамадзянскіх, так і крымінальных справах. Вядома, не заўсёды такая работа пакідае толькі прыемныя ўражанні, але дзяўчына не шкадуе аб сваім выбары, асабліва ў тыя хвіліны, калі атрымліваецца дасягнуць чаканага выніку.

Алег  Сідарэнка.

Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *