Воскресенье, 18 ноября 2018

В Пружанской районной больнице заработала автоматизированная информационная система по обороту электронных рецептов

463

Для паляпшэння якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі ў Пружанскай ЦРБ укараняецца аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма звароту электронных рэцэптаў. 

Сістэма «Электронны рэцэпт» працуе на аснове пластыкавых картак, — тлумачыць загадчыца Пружанскай паліклінікі Вольга Барысюк. — Гэта новаўвядзенне не проста дазволіць адмовіцца ад рэцэптаў на папяровых бланках і аблегчаць работу медыкаў, але і дасць магчымасць пацыентам з хранічнымі захворваннямі па ўзгадненні з урачом падаўжаць назначанае лячэнне на некалькі месяцаў». 

Сістэма выдачы ідэнтыфікацыйных пластыкавых картак даволі простая. Пацыенту неабходна звярнуцца ў кабінет №6 (ён знаходзіцца на першым паверсе бальніцы) і прад’явіць пашпарт (для дзяцей, у якіх няма пашпарта, — пасведчанне аб нараджэнні). Рэгістратар правядзе зверку неабходных персанальных даных пацыента з тымі, што былі раней унесены ў медыцынскую карту ў базе даных бальніцы, пры неабходнасці выправіць іх. Пасля гэтага счытваецца штрых-код з карткі і яе ўнікальны нумар прывязваецца да электроннай медкарты пацыента. На спецыяльнай паласе карткі запісваюцца прозвішча і ініцыялы пацыента. Перш чым яе перададуць пацыенту, ён павінен даць згоду на выкарыстанне карткі і перадачу абмежаванай персанальнай інфармацыі. Адпаведны бланк будзе ўклеены ў медкарту.

Каб набыць лекавыя сродкі, выпісаныя з дапамогай электроннага рэцэпта, у аптэцы, падключанай да сістэмы, дастаткова даць картку. Для пакупкі лекаў дазваляецца перадаваць картку іншым асобам. Між іншым, пацыенты, якія набываюць лекі з дапамогай электроннага рэцэпта, могуць разлічваць на скідку: 5% — на лекі айчыннай вытворчасці, 2% — замежнай.

— Картка з’яўляецца ўласнасцю бальніцы і выдаецца пацыенту бясплатна. Яна ўтрымлівае ўнікальны нумар, які праз штрых-код прымацоўваецца да электроннай медыцынскай карты амбулаторнага пацыента. У аптэцы яна прад’яўляецца замест папяровага рэцэпта, — удакладніла Вольга Паўлаўна.

З пачатку чэрвеня, калі пачала дзейнічаць сістэма звароту электронных рэцэптаў, карткі атрымалі больш за 160 чалавек.

На здымку: медсястра Крысціна Вакульская выдае электронны рэцэпт чарговаму пацыенту.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,
Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *