Суббота, 17 ноября 2018

Рэцэпты на Біс: грудкі пікантныя

592

Рэцэпт ад вакалісткі гурта «Негожин и К.О.» Кацярыны БУРДУК


— Атрымліваецца вельмі смачна і сочна, што не характэрна для курыных грудак.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курыныя грудкі — 500 г,
соевы соус — 100 г,
мёд — 1 ст.л.,
гарчыца — 1 ст.л.,
лімонны сок — 1,5 ст.л.,
сметанковае масла (топленае) — 30 г,
соль, перац на смак.

ПРЫГАТАВАННЕ
Курыныя грудкі нарэзаць сярэднімі кавалачкамі, скласці ў кантэйнер з накрыўкай. Змяшаць усе астатнія інгрэдыенты і заліць мяса. Пакінуць на ноч у халадзільніку. Раніцай укачаць у крухмал і абсмажыць з двух бакоў.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *