Четверг, 26 апреля 2018

4 января вступили в силу поправки к Правилам дорожного движения

1 523

З 4 студзеня 2011 года ўступілі ў дзеянне новыя папраўкі да Правілаў дарожнага руху ў адпаведнасці з Указам №611 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Тут ёсць шэраг дапаўненняў, якія кардынальна мяняюць падыходы ў трактоўцы розных выпадкаў на дарозе. Напрыклад, адзін з падпунктаў ПДР дае права цяпер у якасці аўтатранспарту разглядаць і квадрацыклы, якія маюць прывады кіравання аўтамабільнага тыпу і масу не больш за 550 кілаграмаў. Адпаведна на гэтыя транспартныя сродкі распаўсюджваюцца і ўсе патрабаванні Правілаў.

Акрамя таго, абумоўлены некаторыя правы супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі. У выпадку, калі аўтамабілем кіраваў вадзіцель у стане алкагольнага ап’янення, то дзяржаўтаінспектар мае поўнае права затрымаць і прымусова адбуксіраваць транспартны сродак на штрафстаянку. Тое ж чакае і машыны, якія прыпаркаваны з парушэннем дзеючых Правілаў або ствараюць перашкоду транспартнаму руху ці пагрозу жыццю і здароўю грамадзян.

Варта звярнуць увагу і на тое, што перавозка людзей на скутэрах і мапедах цяпер дапускаецца, калі мадэль мае спецыяльнае месца для пасажыра (акрамя дзяцей да 12 гадоў).

Некаторыя  змяненні тычацца ўдзельнікаў дарожна-транспартных здарэнняў. Напрыклад, цяпер  вадзіцель мае права не паведамляць пра аварыю ў шэрагу выпадкаў, сярод якіх і такія:
— калі ў выніку ДТЗ урон нанесены толькі маёмасці яго ўдзельнікаў;
— калі ўладальнікі аўтамабіляў не прад’яўляюць прэтэнзій  адзін  да аднаго;
— калі шкода з-за аварыі не перавышае 200 еўра.
Васіль АСІПЕНКА, начальнік АДАІ.

3 комментариев

  • сколько эти правила уже можно дополнять и изменять…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    главное что бы они действовали на всех )))) а не на трудяг простых.
    хотя реально достало менять брошюрки… определились бы уже.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ратибор

    А у вас штрафуют за пьянку работников прокуратуры??

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *