Понедельник, 24 сентября 2018

Актуальное интервью с главврачом Пружанской ЦРБ Виктором Дороневичем

659

Эфектыўнае функцыянаванне сістэмы аховы здароўя — адзін з асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. На Пружаншчыне ўдасканаленне медыцынскай дапамогі на асаблівым рахунку. Пашырэнне аб’ёму дыягнастычных даследаванняў, адкрыццё новых кабінетаў, мадэрнізацыя рабочага працэсу… Чым на працягу апошняга года жыла медыцынская галіна раёна, напярэдадні прафесійнага свята — у інтэрв’ю з галоўным урачом Пружанскай ЦРБ Віктарам Дараневічам.


— Апошнім часам у раёне вядзецца насычаная работа па ўдасканаленні медгаліны. Чым канкрэтна калектыў можа пахваліцца?
— Спярша хочацца адзначыць, што год, які мінуў з апошняга прафесійнага свята, быў азнаменаваны плённай працай. Па-першае, значна палепшана матэрыяльна-тэхнічная база. Толькі на абсталяванне выдаткавана больш за 550 тысяч рублёў. За кошт сродкаў мясцовага бюджэту былі куплены ларынгаскоп, два аўтамабілі медыцынскай дапамогі, дэфібрылятар, камп’ютары і многае іншае. Па лініі Міністэрства аховы здароўя былі выдзелены сродкі на рэнтгенаўскі апарат і дыягнастычную станцыю. Дзякуючы спонсарскай дапамозе, якую аказалі прадпрымальнік М.А.Бурнас і ААТ «Агра-Калядзічы», абсталяваны палаты павышанай камфортнасці ў неўралагічным аддзяленні, набыты сістэма для ультрагукавой дыягностыкі, холтар і прамысловы халадзільнік. Матэрыяльна-тэхнічная база паляпшалася і за сродкі, атрыманыя ад пазабю-джэтнай дзейнасці, — каля 34,5 тысячы рублёў.
— Акрамя таго, 2017-ы ўвайшоў у гісторыю бальніцы адкрыццём і капрамонтамі шэрага аб’ектаў.
— Так, здадзены ў эксплуатацыю неўралагічны корпус ЦРБ, які абышоўся прыкладна ў
3 мільёны 770 тысяч рублёў, з іх больш за палову — каля 2 мільёнаў 260 тысяч рублёў — сродкі з раённага бюджэту. У новы будынак пераехала і яшчэ некалькі службаў: аддзяленні пералівання крыві, «хуткай дапамогі».
На базе былога наркалагічнага аддзялення пасля капітальнага рамонту пачаў функцыянаваць дзённы стацыянар, які значна павялічыў колькасць ложка-месцаў. Праведзены бягучыя рамонты аддзяленняў ЦРБ, амбулаторый, ФАПаў. Звярну ўвагу, рамонтныя работы выконваюцца сваімі сіламі, што дазваляе адчувальна эканоміць і накіроўваць вызваленыя сродкі на падтрыманне на належным санітарна-гігіенічным узроўні ўсіх аддзяленняў.
— Летась адметнай падзеяй для Пружанскай ЦРБ стала перамога ў конкурсе мясцовых ініцыятыў…
— Мы ўжо пацвердзілі і запатрабаванасць абсталявання, набытага за сродкі, выдзеленыя па еўрапейскай праграме, і эфектыўнасць яго прымянення. Нагадаю, у рамках праекта ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» нашай ЦРБ Еўрасаюзам было выдзелена каля 23 тысяч долараў ЗША. За іх купілі абсталяванне, прызначанае для аздараўлення, лячэння і рэабілітацыі дзяцей і дарослага насельніцтва: тэрматэрапеўтычны масажор-стымулятар, бескантактную гідрамасажную ванну, вертыкалі-затар-імітатар хадзьбы, бегавыя дарожкі, дзіцячыя стэпер і велатрэнажор. Дарэчы, масажныя апараты аказаліся асабліва запатрабаванымі. Магчыма, некаторыя працэдуры, якія будуць рабіцца на гэтым абсталяванні, для дарослага насельніцтва ў бліжэйшы час стануць платнымі.
— Віктар Міхайлавіч, а планаў на гэты год таксама шмат?
— Мяркуйце самі. Пакуль праводзіцца капітальны рамонт з мадэрнізацыяй стаматалагічнай паліклінікі. Кошт аб’екта — больш за 1 мільён 370 тысяч рублёў. За пяць месяцаў гэтага года паспелі асвоіць амаль 190 тысяч рублёў.
Таксама зроблены рамонты некаторых устаноў аховы здароўя: Хараўской амбулаторыі агульнай практыкі, харч-блока ЦРБ, паліклінікі ЦРБ, рэанімацыйнага аддзялення. Зараз вядзецца бягучы рамонт траўматалагічнага аддзялення ЦРБ. Падрыхтавана дакументацыя на капрамонт і тэхнічную мадэрнізацыю памяшканняў галоўнага корпуса паліклінікі пад устаноўку мама-скана — апарата, які дазволіць праводзіць скрынінг і ракавую дыягностыку малочнай залозы ў жанчын. За кошт сродкаў бязвыплатнага донарства цэнтралізавана атрыманы камп’ютарны аптычны тапограф, які дазваляе без рэнтгеналагічнай нагрузкі выяўляць паталогію апорна-рухальнага апарата ў дзяцей.
— Мадэрнізацыя зараз не мінае ніводную са сфер жыцця. Віктар Міхайлавіч, а што ў гэтым плане робіцца ў нашай бальніцы?
— Да канца бягучага года мы мяркуем забяспечыць ахоп дапамогі, якую аказваюць урачы агульнай практыкі, у аб’ёме 60-70%. Дзеля гэтага шэраг спецыялістаў праходзіць неабходную перападрыхтоўку. Увядзенне ўрачэбнай агульнай практыкі замест участковай службы дазваляе аказваць пацыентам своечасовую дапамогу розных профіляў.
Працягваецца працэс праграмнай інфарматызацыі. Ужо аўтаматызаваны 44 рабочыя месцы, працуе інтэрнэт-рэгістратура. У хуткім часе будзе камп’ютарызавана паліклінічная сетка, а вынікі лабараторных аналізаў стануць даступнымі ўрачам без папяровых носьбітаў.
Значны крок наперад дазволіць зрабіць тэлемедыцына, якая праз тыдзень-другі будзе даступна ў поўным аб’ёме і для нашых спецыялістаў. Дзякуючы ёй, не будзе неабходнасці адпраўляць пацыента ў цяжкадыягнастуемых выпадках у абласныя ці рэспубліканскія ўстановы: кансіліумы можна будзе збіраць па скайпе.
— Апошнія некалькі гадоў у нашым раёне вельмі востра стаіць пытанне забяспечанасці кадрамі. Магчыма, сёлета ў ЦРБ паменшыцца недахоп спецыялістаў?
— Мы стараемся вырашаць гэтую праблему ўсімі магчымымі спосабамі. У прыватнасці, праводзім перападрыхтоўку кадраў, якія ў нас працуюць. Гэты шлях абралі для правядзення, напрыклад, эндаскапіі. Што тычыцца ультрагукавой дыягностыкі, такім чынам удалося нават адкрыць аддзяленне УГД, дзе з’явіліся спецыялісты, якія робяць адпаведныя даследаванні сасудаў, сэрца ў дзяцей і дарослых.
Чакаецца, што сёлета калектыў павялічыцца на 17 урачоў: урачы агульнай практыкі (іх мяркуецца накіраваць у сельскія амбулаторыі — Клепачы, Лінова, Новыя Засімавічы, Лыскава, Навасёлкі), урачы «хуткай дапамогі», акуліст, фтызіятр, педыятр, гінеколаг. Дзякуючы маладым спецыялістам, зможам забяспечыць аказанне яшчэ шэрага відаў меддапамогі. Разам з тым чакаем на работу дзевяць фельчараў і тры медсястры.
— Віктар Міхайлавіч, напярэдадні прафесійных святаў прынята не толькі падводзіць вынікі, але і называць імёны тых, хто працаваў найлепш. Хто на гэты раз асабліва вылучыўся прафесіяналізмам і адказнасцю?
— Сёння ў сістэме аховы здароўя раёна працуе больш за тысячу чалавек: амаль 150 урачоў, каля 500 прадстаўнікоў сярэдняга медперсаналу і больш за 400 — малодшага. І назваць толькі асобных з іх будзе няправільна: кожны ўносіць сваю лепту ў агульную справу.
Увогуле хочацца звярнуць увагу, што наша прафесія — не проста адна з самых гуманных: яна патрабуе і кваліфікаванасці, і самаадданасці. Таму хочацца пажадаць калегам сіл, здароўя, дабрабыту, так неабходных для рабочага працэсу. І няхай да вас звяртаюцца не толькі са скаргамі на здароўе, але і са словамі падзякі, каб такое прыемнае, шчырае «Дзякуй!» гучала ў ваш адрас як мага часцей.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

  • Ирина

    А где цифры вылеченных и смертельные исходы в больнице? Куда и для чего вкладываются эти деньги, если не лечат а калечат. При поступлении в больницу не проводится комплексный анализ на реакцию по группам препаратов, а капают все что есть под рукой, в результате смертельный исход и как правило никто не виноват. Талон к врачу не взять. Даже с ребенком в детский сад нужно неделю побегать матери, чтоб пройти медосморт и то если есть связи.

    Рейтинг комментария:Vote +1+7Vote -10

  • Виктория

    Прекрасна соловьиная песня. Столько денег и телодвижений, а детей всё равно нужно возить в Брест или Минск на консультацию к гастроэнтеролог, неврологу, эндокринологу, даже если дети со статусом сироты. Как обычно, главное красиво сказать. И скольким детям цикроира теперь будет оказана помощь в реабилитации с этими всеми приобретениями? Нискольким.

    Рейтинг комментария:Vote +1+4Vote -10

  • Владимир

    Хотелось бы что бы уважаемая редакция проверяла факты, который указаны в статье. Интернет-регистратура фактический не работает — большинство талонов не доступно для заказа online и могут быть взяты только при обращении в регистратуру поликлиники и только в определенное время — 7 утра. Такое распределение талонов не только не удобно для пациентов, но и может создавать условия для возникновения коррупции.

    Рейтинг комментария:Vote +1+6Vote -10

  • Светлана

    Еще очень интересно, что душем в роддоме можно пользоваться 2 часа утром, 2 часа вечером, а то некоторые премию не получат, экономии же не будет (ну по крайне мере было так, когда я лежала на сохранении, ну думаю ничего не изменилось и на сегодняшний день). А рваные халаты — так это вообще нечто, на них живого места нет.

    Рейтинг комментария:Vote +1+9Vote -10

  • Светлана

    И ничего не сказано про очередь с 5 утра под регистратурой, чтобы взять талончик к «его специалистам».

    Рейтинг комментария:Vote +1+11Vote -10

  • Елена

    Виктория, а что есть какая-то проблема в оказании помощи детям цикроира???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *