Суббота, 20 января 2018

Трое пружанских школьников побывали на президентской елке в Минске

1 752

Вучань 5 класа Ліноўскай СШ Раман Гвардзееў быў удастоены раённым аддзелам адукацыі такога гонару як прызёр абласной акцыі «Пад мірным небам роднай зямлі» і за ўдзел у трэцім рэспубліканскім конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці «Залатая ліра-2010». Анастасія Шышко (9 клас СШ №4) — шматгадовая ўдзельніца народнай студыі моды «Папараць-кветка», якая разам з іншымі «модніцамі» стала дыпламанткай рэспубліканскага экалагічнага конкурсу «Юннат-2010», а таксама абласнога конкурсу «Вясенні капрыз». Ганна Салавей (5 клас СШ №1) — таксама прызёр абласной акцыі «Пад мірным небам роднай зямлі».
За два дні, 23 і 24 снежня, пружанскія школьнікі пабывалі ў цырку і на навагоднім тэатралізаваным прадстаўленні ў Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. З сабой яны прывезлі падарункі і, вядома, шмат незабыўных уражанняў.
Марына Вакульская.

Один комментарий

  • Спасибо товарищу Сталину за наше счастливое детство! Ура, товарищи! 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *