Четверг, 19 июля 2018

Дни энергии в Пружанах: определен победитель конкурса «Слоган моего города»

475

Дні энергіі ў Пружанах афіцыйна пачаліся 4 чэрвеня, але яшчэ 21 мая ў нашых чытачоў з’явілася магчымасць паўдзельнічаць у стварэнні слогана гэтага мерапрыемства менавіта ў дачыненні нашага горада і раёна. З гэтай нагоды і быў абвешчаны конкурс «Слоган майго горада». 
Рэдакцыя газеты атрымала больш за 40 варыянтаў слоганаў. Прапанаваць свой было вельмі проста — дастаткова было пакінуць каментарый на сайце газеты альбо ў нашай групе ў любой сацыяльнай сетцы. Асабліва актыўна сябе праявілі падпісчыкі групы https://vk.com/publicbudniby, якія прапанавалі найбольш слоганаў. Таксама хочацца адзначыць двух аўтараў — Іну Гуц і Аляксандра Котава, якія спрабавалі ўзяць журы не толькі якасцю, але і колькасцю.
Многія аўтары падышлі да стварэння слогана з гумарам:
«С Пацей-Вацей я дружу, свет в Пружанах берегу» (Алена Волчык); «Будь примером для соседей — едь на работу на велосипеде», «Неси пример скорей ребенку: помылся — потуши колонку!» (Іна Гуц).
Шмат на Пружаншчыне і аматараў паэзіі. Вось такія вершаваныя радкі даслала нам В. Ч. Хвісюк:
Экономьте, люди, свет, экономьте воду,
Берегите родной край и нашу природу,
Постарайтесь сделать всё, что в ваших силах,
Чтоб пружанский наш народ стал самым счастливым.
Яшчэ адзін варыянт ад гэтага ж аўтара:
Наша Пружанская зямліца
Будзе намі ганарыцца,
Калі мы дружна, усёй гурбой
За энергазберажэнне ўступім у бой.
Карыстальніца з нікам olyshkaya ў нашым Instagram пакінула наступнае папярэджанне:
Электричество — не шутки.
Света лишние минутки
Обернутся вам в оплату,
И не хватит вам зарплаты!
А вось яшчэ чатырохрадкоўе ад Сяргея Аляксандравіча:
Энергию, климат и воздух —
Как все это важно хранить!
Пружанцы, вперед, год за годом
В согласьи с природою жить!
∎ ∎ ∎
Соглашение мэров — это круто!
Ведь Пружаны чудный, милый край!
Сохраним энергию и климат!
Наш район, всегда ты процветай!
Цэлы верш напісала чытачка Кацярына:
Все решает твой выбор,
И тебе лишь судить:
Что сберечь ты захочешь,
Чтобы в радости жить…
Экономить так просто!
Ты задумайся только,
Что своим сбереженьем
Ты дашь ВЫБОР потомкам.
Некалькі аўтараў прапанавалі абыграць у слогане залежнасць многіх з нас ад інтэрнэту. Так Святлана Гамшэй раіць: «Отключи компьютер, переключись на «живое общение» — это будет твой вклад в энергосбережение». А Іна Гуц заклікала быць «УКантакце з прыродай і паставіць ёй «лайк».
Паколькі слоган усё ж такі мае на ўвазе пэўную лаканічнасць, то шанцы на перамогу былі ў кароткіх, але ёмкіх варыянтаў. Як, напрыклад, у такога, што прапанавала чытачка Вольга: «Дари света больше, чем берёшь его у энергетиков!»
Ці вось такія варыянты ад Аляксандра Котава: “Твой горад! Твой уклад! Твая беражлівасць!», «Пачні з малога! Націсні на выключальнік!».
А вось яшчэ адна прапанова ад Іны Гуц: «Береги энергию! Будь в тренде!». Або варыянты ад Зміцера Юркшайціса: «Эканом і даражы, паважай і беражы!», «Мой дом — планета Зямля, клопат аб ёй — задача мая».
Але, безумоўна, вельмі важным было і тое, каб слоган меў дачыненне менавіта да нашага рэгіёна. Зыходзячы з гэтага крытэрыю, журы назвала пераможцам конкурсу варыянт ад карыстальніка пад нікам Тati:
«Энергазберажэнне ў пашане ў зялёным горадзе Пружаны!» Як пасля высветлілася, аўтар гэтага слогана — Т. І. Пура, якая і атрымала прыз — энергазберагальную прадукцыю.

Один комментарий

  • Зьміцер

    Энергазберажэнне ў пашане ў зялёным горадзе ПружанЕ!
    Гэтак прыгажэй і дакладней!)

    Рейтинг комментария:Vote +1+3Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *