Четверг, 1 октября 2020

Дни энергии в Пружанах: школьники увидели, как древесный мусор превращается в энергию

589

Вучням СШ № 3 падчас наведвання імі Пружанскай цеплаэлектрацэнтралі начальнік А. А. Дацук расказаў аб задачах, якія ставіліся падчас будаўніцтва гэтага аб’екта ў нашым райцэнтры. Па-першае, істотна знізіць кошт кілавата вырабляемай электраэнергіі. І не толькі шляхам выкарыстання мясцовай сыравіны, але і выключаючы транспартныя выдаткі. Другая і больш важная задача — пераўтварэнне ў электраэнергію звычайнага ляснога смецця. Старыя дрэвы, галіны і іншыя адходы, што застаюцца пасля дрэванарыхтоўчых работ, цяпер не проста спальваюцца, а перарабляюцца ў шчапу, якая таксама служыць на карысць чалавеку. Карысць заключаецца ў тым, што выкарыстоўваюцца цяпер аднаўляемыя рэсурсы замест прыроднага газу, запасы якога не аднаўляюцца.
Школьнікаў вельмі зацікавіла пытанне экалагічнай бяспекі, бо ўсе дзеці ведаюць: калі гарыць касцёр, то ўтвараецца шмат дыму. Андрэй Аляксандравіч паказаў дзецям магутнае фільтравае абсталяванне, якое затрымлівае ўсе шкодныя выкіды. Атрыманы падчас спальвання шчапы попел збіраецца ў спецыяльныя адсекі, а потым утылізуецца. Дарэчы, пры пэўных падыходах потым ён можа стаць даволі карысным угнаеннем.
Мяркуючы па зацікаўленасці дзяцей, такая экскурсія была для іх сапраўды цікавай і карыснай.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

2 комментариев

  • Андрей

    Ещё одно фото опубликуйте, пожалуйста, то которое в печатном варианте.
    Заранее спасибо!

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • В печатном варианте дан тот же снимок, но в зеркальном отражении.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *