Среда, 23 сентября 2020

Дни энергии в Пружанах: молодежь за сохранение климата

511

Што можа зрабіць кожны з нас для выратавання клімату, як цэлыя гарады могуць паўплываць на яго змяненне? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукалі актывісты раённай арганізацыі БРСМ, калі праводзілі флэш-моб на вуліцах горада. Яны раздавалі гараджанам лістоўкі з тэматычнай пазнавальнай інфармацыяй.
Варта адзначыць, некаторыя з прахожых зазначалі, што ведаюць, як можна зэканоміць электраэнергію. Напрыклад, выключаць цалкам тэлевізар: чырвоная лямпачка, якая паказвае, што ён знаходзіцца ў рэжыме чакання, таксама расходуе электраэнергію.
Акрамя таго, з дапамогай карысных парад, якія змяшчаліся ў лістоўках, моладзь расказала, якім чынам можна весці экалагічны лад жыцця.
Некалькі ідэй на кожны дзень
Гэтыя парады дапамогуць зберагчы не толькі прыродныя рэсурсы, але і ўласны бюджэт.
∎ Выключай ваду, калі чысціш зубы: за тры мінуты ў каналізацыю трапляе каля 20 літраў вады.
∎ Мый посуд пад тонкім струменем вады. А лепш — устанаві водазберагальную насадку на кран (аэратар), якая скарачае расход вады на 30–50%.
∎ Калі няма магчымасці ўстанавіць на ўнітазе бак з двайной сістэмай зліву, то ўнутр яго можна пакласці хаця б аб’ёмны прадмет (напрыклад, напоўненую вадкасцю пластыкавую бутэльку) — гэта паменшыць расход вады: да 30% выкарыстоўваемай вады ідзе менавіта на змыў.
∎ Даставай зарадныя прыстасаванні з разеткі, калі апарат ужо зараджаны: рэжым чакання — «стэндбай» — таксама расходуе электраэнергію.
∎ Хадзі ў магазін са сваёй шматразовай сумкай: поліэтыленавыя пакеты ў прыродзе раскладаюцца ад 10 да 400 гадоў.
∎ Гатуй роўна столькі, колькі зможаш з’есці: у сярэднім людзі выкідваюць каля чвэрці купленых прадуктаў.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *