Пятница, 25 сентября 2020

Старшая медсестра инфекционного отделения: «Зимой лечим простуду, а летом клещевой энцефалит»

691

Іна Андрусевіч яшчэ ў дзяцінстве вырашыла стаць медыкам. Увасобіўшы мару ў жыццё, старшая медсястра інфекцыйнага аддзялення Пружанскай ЦРБ ніколькі не пашкадавала аб зробленым выбары.
— Калі вучылася, вядома, марыла працаваць у інстытуце медыцынскай дапамогі ў Данецку, адкуль я родам, — прызнаецца Іна Паўлаўна. — Але жыццё ўнесла свае карэктывы: выйшла замуж за вайскоўца і апынулася ў Беларусі.
Мінула 35 гадоў, як медсястра прыйшла ў Пружанскую ЦРБ. Спачатку працавала ў рэанімацыйным аддзяленні, цяпер — у інфекцыйным, дзе вось ужо дзесяць гадоў узначальвае калектыў медсясцёр. Пра сваю работу і спецыфіку аддзялення, здаецца, яна можа расказваць бясконца.
— У свой час, калі толькі перайшла сюды на работу, у Афганістане ішлі баі. Аднымі з самых частых пацыентаў тады з’яўляліся ваеннаслужачыя, якія вярталіся з гарачых кропак: малярыя, брушны тыф, гепатыты — самыя распаўсюджаныя дыягназы на той час.
Сёння жанчына часцей за ўсё лечыць пацыентаў ад прастудных захворванняў зімой і ад клешчавога энцэфаліту летам. Нягледзячы на тое, што аддзяленне практычна заўсёды загружана на 100%, медык адказна падыходзіць да аказання дапамогі кожнаму хвораму.
Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *