Вторник, 14 августа 2018

Два ружанца избили девушку, которую пригласили отдохнуть на природе. Им грозит до 6 лет лишения свободы

1 072

Як паведаміла начальнік РАСК Н.У.Гурская, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 5 крымінальных спраў.
+Жаданне «адпачыць на прыродзе» са спіртным закончылася для кампаніі з двух хлопцаў і дзяўчыны крымінальнай справай. Двое жыхароў г.п.Ружаны запрасілі сваю знаёмую, жыхарку г.Слоніма, на пікнік у лесе каля в.Бярэзніца. Пасля сумеснага распіцця спіртных напояў пачалася сварка, падчас якой хлопцы збілі дзяўчыну, а потым пачалі здзеквацца з яе. Гэта і заўважылі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі хуліганаў. У дачыненні да іх зараз узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да 6 гадоў пазбаўлення волі).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *